А таксама забаронена купанне ў вадаёме па вуліцы Драздовіча ў Навагрудку.
Па выніках паўторных лабараторных даследаванняў устаноўлена, што пробы вады не адпавядалі гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных паказчыках (індыкатарны паказчык: кішачная палачка E. coli) у Свіцязі і акваторыі вадаёма па вул. Драздовіча ў Навагрудку, паведамляе Навагрудскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
Цэнтр накіраваў у Навагрудскі райвыканкам ліст аб прыпыненні купання дзяцей і дарослых у возеры Свіцязь і вадаёме па вул.Драздовіча. Занятак відамі воднага спорту не абмяжоўваюцца.
Каментары