Грамадства99

Завочна будуць судзіць Антона Матольку — яму закідаюць 17 артыкулаў, у тым ліку здраду дзяржаве

Следчы камітэт пачаў у адносінах да яго спецвытворчасць.

Актывіста Антона Матолькі абвінавачваюць па 13 артыкулах Крымінальнага кодэкса, у некаторых — па некалькіх частках. У прыватнасці, яму ставяць у віну: 

  • Змову з мэтай захопу або ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам;
  • Арганізацыю масавых беспарадкаў;
  • Арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак;
  • Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб альбо якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць чалавека альбо іншыя цяжкія наступствы;
  • Заклікі да санкцый, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт;
  • Гвалт альбо пагрозы гвалтам на адрас Лукашэнкі;
  • Паклёп на адрас Лукашэнкі, здзейснены паўторна;
  • Абразу Лукашэнкі, у тым ліку ўчыненую паўторна;
  • Дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь;
  • Стварэнне экстрэмісцкага фармавання;
  • Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
  • Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
  • Здраду дзяржаве.

Судзіць Матольку будуць завочна, паколькі ён знаходзіцца не ў Беларусі.

Каментары9

  • Трыбунал
    22.07.2024
    За здраду дзяржаве вось гэтую групу Ціханоўская трэба судзіць дакладна разам з бандай Лукашэнкі!
    Зліць бяспройграшную рэвалюцыю, падставіць столькі людзей фэйкавымі страйкамі і Гаюнамі, адсядзеўшыся ў замежжы - такое ніколі нельга забывацца і дараваць.
  • Никита Лешуков
    22.07.2024
    Матолька, а чё ты только грозил а не сделал, - сейчас не было бы так обидно.
  • Кандрат
    22.07.2024
    Гранд Матолька
    Тэрарэт
    Сківіцай скрыгоча
    Ён сабраў свой камітэт
    Нешта ўдумаць хоча

    На такога чорта лысага
    Трэба рогі.
    Скуль чакаць нам дапамогі?
    А ці мала тут галоў ды рук?
    Хай пачухаюць, ды возьмуць рух.
    Ужо ж не знойдзецца у нас
    Адмысловы, выбуховы, шматаскепачны прыпас?
    Чмыхне, цвыркне, - пыл і шчэнт.
    І пачвару знішчыць...

    Моўчкі слухаюць яго
    Вочкі долу гнуцца
    Той на сёга пазірне
    І не варухнуцца.

    Вось адзін узняў рукі
    Кажа, дзелавіта
    Каб былі палітрукі
    Вам патрэбны надта
    Дык такіх хоць тры мяшкі
    Сабяром назаўтра

    А калі баевікі
    Вам патрэбны вельмі
    Тут не нойдзецца такі
    Хоць зглядзі усе бельмы

    Гранд Матолька
    Тэрарэт
    Сківіцай скрыгоча
    Ўвесь ягоны камітэт
    Ваяваць ня хоча.

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?5

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

У Грузіі працягваюцца масавыя затрыманні на акцыях пратэсту1

Скандал у Польшчы: зніклыя процітанкавыя міны адшукалі на складзе IKEA1

Па прагнозах эксперта, у гэтым годзе жанчыны абгоняць мужчын у сэксе з робатамі7

«Небяспечна». Карпенка патлумачыў, чаму не будзе ўчасткаў галасавання за мяжой9

143 пасажыры «Белавіі» не могуць вылецець з Санкт-Пецярбурга ў Мінск праз непагадзь1

Майстрыца з Польшчы робіць татуіроўкі, ад выгляду якіх можа ўкалыхаць3

Навуковец знайшоў пад Мінскам карал, якому больш за 400 мільёнаў гадоў8

У Румыніі пратэстуюць супраць скасавання вынікаў прэзідэнцкіх выбараў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?5

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Галоўнае
Усе навіны →