Каментары да артыкула

Завочна будуць судзіць Антона Матольку — яму закідаюць 17 артыкулаў, у тым ліку здраду дзяржаве

  • Жывы беларус
    22.07.2024
    Дзіўлюся, што гэтыя клоўны шыюць "здраду дзяржаве". Хто яму гэтая дзяржава? Жонка? Сястра? Ці прысягаў ён на вернасць? Ды не смяшыце мае тапкі! Антону нізкі паклон і павага. Калі ласка, працягвай хістаць гэтае бандыцкае ўтварэнне, якое яны чамусьці называюць "дзяржавай". Наша возьме!
  • Трыбунал
    22.07.2024
    За здраду дзяржаве вось гэтую групу Ціханоўская трэба судзіць дакладна разам з бандай Лукашэнкі!
    Зліць бяспройграшную рэвалюцыю, падставіць столькі людзей фэйкавымі страйкамі і Гаюнамі, адсядзеўшыся ў замежжы - такое ніколі нельга забывацца і дараваць.
  • Янка
    22.07.2024
    Трыбунал, ну дык чаго ж тады не знайшлося нікога, хто здолеў падхапіць штандар безпроігрышнай рэвалюцыі? Дзе былі вы альбо ваш кумір?
  • УсёБудзе
    22.07.2024
    Трыбунал, Я згодны з тым што "мірны" шлях быў памылкаю. Але які канкрэтна артыкул яны парушылі? Нават калі глядзець па крымінальнаму кодэксу цывілізаваных краін. Не загадалі кідаць молатавы? Не расказалі як іх рабіць? А сваёй галавы няма на плячах? Калі не пайшлі біць акупантаў - значыцца і не жадалі. Ці недастаткова жадалі. Яна штосьці абавязана была такое казаць, займала пасаду нейкую, была пад прысягаю? Калі будуць прамыя доказы што Ціханоўская працавала на КДБ то тады - так, можна і трэба судзіць. А пакуль у вас такога няма - вы можаце выказаць толькі свае персанальныя меркаваньні адносна правільнасьці яе курсу і рашэньняў, але ж ніяк не судзіць. Вось адносна Лукі такія прамыя доказы ёсьць, ёсьць факты, ёсьць даклады ООН, ёсьць паказаньні былых мянтоў і амапаўцаў, словы тых каго зьбівалі і забівалі і г.д.

    Увогуле калі такою лёгікаю карыстацца то трэба судзіць і арганізатараў плошчы 2010 і 2006 і 1996. Бо ва ўсіх іх не атрымалася. Але лепш зрабіць высновы і ў наступны раз самім думаць галавою і рабіць як правільна, а не чакаць пакуль перамогу прынясе і ў рукі пакладзе цётка з вуліцы. Ведаеце як лепш - рабіце!
  • Никита Лешуков
    22.07.2024
    Матолька, а чё ты только грозил а не сделал, - сейчас не было бы так обидно.
  • Кандрат
    22.07.2024
    Гранд Матолька
    Тэрарэт
    Сківіцай скрыгоча
    Ён сабраў свой камітэт
    Нешта ўдумаць хоча

    На такога чорта лысага
    Трэба рогі.
    Скуль чакаць нам дапамогі?
    А ці мала тут галоў ды рук?
    Хай пачухаюць, ды возьмуць рух.
    Ужо ж не знойдзецца у нас
    Адмысловы, выбуховы, шматаскепачны прыпас?
    Чмыхне, цвыркне, - пыл і шчэнт.
    І пачвару знішчыць...

    Моўчкі слухаюць яго
    Вочкі долу гнуцца
    Той на сёга пазірне
    І не варухнуцца.

    Вось адзін узняў рукі
    Кажа, дзелавіта
    Каб былі палітрукі
    Вам патрэбны надта
    Дык такіх хоць тры мяшкі
    Сабяром назаўтра

    А калі баевікі
    Вам патрэбны вельмі
    Тут не нойдзецца такі
    Хоць зглядзі усе бельмы

    Гранд Матолька
    Тэрарэт
    Сківіцай скрыгоча
    Ўвесь ягоны камітэт
    Ваяваць ня хоча.
  • Сергей
    22.07.2024
    О, боты уже белоруский язык освоили)
  • Гробаны сорам
    22.07.2024
    Сергей, а ты не
  • GNLS
    25.07.2024
    А як гэта, артыкуламі закідваць? Гэта калі ў цябе следчы ці пракурор старонкамі з Крымінальнага кодэксу кідае?
  •