Усяго патроху4848

Матолька пераехаў з Літвы ў Польшчу. І патлумачыў чаму

Блогер і грамадскі актывіст Антон Матолька паведаміў у сацсетках, што з рэдактаркай і актывісткай Настай Рагатко пераехаў з Вільні ў Варшаву.

Антон Матолька з Настай Рагатко. Фота: AntonMotolko / Facebook

Матолька напісаў, што вельмі любіць Вільню, удзячны за ўсё, што Літва і літоўцы зрабілі для беларусаў у 20—21 годзе, што за 3,5 гады ён ніколі не сутыкаўся з нейкай непрыязнасцю ці бытавым хэйтам у Літве. 

«У адрозненне ад некаторых палітыкаў, якія ў нейкі момант вырашылі абраць беларусаў як зручную для сябе «палітычную грушу для біцця», каб набраць сабе які рэйтынг на хэйце/супрацьпастаўленні і ўяўных пагрозах», — піша Матолька. 

Антон удакладняе, што адна з асноўных прычын чаму зʼехалі з Літвы — праблемы з візамі для беларусаў — сяброў і знаёмых, якія не могуць атрымаць візы ў Літву. 

«Літоўскія органы раздаюць кляймо «Пагроза нацыянальнай бяспецы» налева і направа ўсім, хто калісьці працаваў у дзяржструктурах, нават калі гэта ўмоўнае МНС або мытня, а чалавек там быў па размеркаванні пасля ВНУ». 

Да таго ж, у Варшаве ў Антона і Насты большая частка іх каманд, шмат знаёмых. Ездзіць ці лётаць з Варшавы ў некалькі разоў прасцей і танней, чым з Вільні.

@nashaniva На мяжы з Літвой — горы прадуктаў, напояў і пакетаў #беларусь #литва #граница #нашаніва #беларусьновости #новостибеларуси ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Каментары48

  • Wunderwaffe
    04.06.2024
    Zapraszam pana Motolko!
  • Так
    04.06.2024
    Але ён разумее, што Літва больш русіфікаваная чым Польшча і ў Польшчы ён будзе вымушаны выучыць "нерусскую" польскую мову? Бо беларускую ён хіба далей не вывучыў.

    To ci nie Ruś, czy dokładniej Biała Ruś (Białoruś), gdzie wszystko jest po rosyjsku 😁


  • 1
    04.06.2024
    > Ездзіць ці лётаць з Варшавы ў некалькі разоў прасцей і танней, чым з Вільні.

    Проста з цікавасці. Ездзіць ці лётаць куды? Проста па прыватных справах, у адпачынкі?

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным27

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскім Прыморскім краі афіцэр расстраляў 19-гадовага салдата тэрміновай службы4

«Тры-пяць разоў перакуліліся»: Аляксандр Саладуха з сынам трапіў у жудаснае ДТЗ — ФОТЫ15

Выйшаў на свабоду доктар-неўролаг Аляксандр Цялега

«Арэшнік» для Беларусі. Куды Лукашэнка ўцягвае краіну8

Беларус-дальнабойшчык знайшоў у сваім рэфрыжаратары двух нелегальных мігрантаў1

Канапацкая падзякавала камуністам за дапамогу, але сама застаецца «нацдэмкай»7

«У нас іншыя прыярытэты цяпер». Расія можа не прыйсці на дапамогу Асаду6

Расійскі віцэ-прэм'ер расказаў, калі ўвядуць агульную валюту з Беларуссю1

Купля трактароў з Беларусі прынесла праблемы польскім фермерам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным27

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →