Эканоміка33

Фінскі канцэрн Olvi хоча прадаць «Лідскае піва», а не можа

Olvi вымушаная працягваць працу ў Беларусі ў «значнай нявызначанасці».

У сваёй гадавой справаздачы фінскі вытворца піва і напояў Olvi адзначыў, што, нягледзячы на папраўкі ў заканадаўства, кампанія па-ранейшаму не мае дазволу на продаж акцый сваёй даччынай кампаніі ў Беларусі, пішуць «Беларусы і рынак».

«Нягледзячы на папраўкі, унесеныя ў заканадаўства, якое забараняе продаж кампаній з замежным удзелам у Беларусі, забарона на продаж акцый даччынай кампаніі Olvi застаецца ў сіле, і зараз у Olvi няма дазволу на продаж акцый», — гаворыцца ў справаздачы групы за студзень-снежань мінулага года.

У 2022 годзе Olvi на фоне пачатку ваенных дзеянняў ва Украіне абвясціла пра спыненне экспарту піва і напояў на расійскі рынак і намерах прадаць свой беларускі актыў — «Лідскае піва». Улетку таго ж года «Лідскае піва» было ўключана ўрадам Беларусі ў пералік замежных актываў, абмежаваных да продажу.

Больш за тое, у другім квартале 2023 года пасля спецыяльнай праверкі Камітэта дзяржаўнага кантролю на «Лідскае піва» быў накладзены штраф 12,2 млн еўра.

Фіны яго заплацілі і абвясцілі, што здымаюць з парадку дня перамовы аб магчымым продажы бізнесу ў Беларусі. Як адзначана ў справаздачы, «Беларуская даччыная кампанія Olvi працуе за кошт уласнага фінансавання». За кошт яе даходаў у 2023 годзе былі ажыццёўлены «замяшчальныя інвестыцыі, неабходныя для бесперапыннасці вытворчасці». Іх сума склала 2 млн еўра.

У сярэдзіне кастрычніка 2023 года Аляксандрам Лукашэнкам быў падпісаны ўказ, які змяніў умовы адчужэння ўласнасці для кампаній з капіталам з недружалюбных краін. У прыватнасці, у адпаведнасці з ім пры продажы бізнесу ўласніка абавязалі пералічваць у казну 25% ад аб'ёму ўгоды. Але, як вынікае са справаздачы Olvi, для асобных інвестараў, якія жадаюць прадаць бізнэс, указ не адмяняе неабходнасць выключэння з «чорнага спісу». Якога можа і не здарыцца.

І таму Olvi вымушаная працягваць працу ў Беларусі ў «значнай нявызначанасці». Якая, у сваю чаргу, абумоўлена» паслабленнем абменнага курсу, непрадказальнасцю аперацыйнага асяроддзя і мясцовага заканадаўства, гандлёвымі санкцыямі і функцыянаваннем фінансавых аперацый з краінамі Захаду».

Па выніках мінулага года пры росце продажаў піва (+8,7% да 2022 года) у фізічных аб'ёмах, у грашовым выражэнні беларускі бізнес Olvi ўпершыню за многія гады асеў на 2,1% — да 135,3 млн еўра.

У цэлым жа продажы групы выраслі на 8% і склалі 630,6 млн еўра. Прыбытак павялічыўся нават на 411,2% — да 38,5 млн еўра.

Каментары3

  • Сымон
    20.02.2024
    Нехта з расейскіх эканамістаў разважаў - маўляў заходнія інвестары ў Расею (але гэтыя разважанні таксама цалкам дарэчныя да лукашэнкаўскай Беларусі) выдатна ведаюць пра краінавыя рызыкі. Але калі гэта кампенсуецца падвышанай нормай прыбытку - яны асэнсавана ідуць і на гэта. Вось гэтыя рызыкі і рэалізаваліся.
    А ўсім астатнім інвестарам (у т.л. і ўнутрыбеларускім) можна параіць яшчэ раз:
    - Нельга ўкладаць у дыктатуру!
  • шш
    20.02.2024
    импотенты
  • Жэўжык
    20.02.2024
    А я хачу купіць. Але не магу.
    Апошнюю цэну ў лічку.

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ3

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →