Грамадства1010

З'явіліся новыя падрабязнасці дэпартацыі са Швецыі беларускай сям'і

Расійскі тэлеграм-канал Astra паразмаўляў з расіянкай Вольгай Рагачэўскіх, якая сядзела ў шведскай дэпартацыйнай турме разам з беларускай, якую прымусова адправілі на радзіму.

Стакгольм, Швецыя. Ілюстрацыйнае фота

Паводле слоў Рагачэўскіх, беларуску і яе сына (у навіне не называецца іх прозвішча) пасадзілі ў шведскую дэпартацыйную турму ў маі 2024 года.

«Яна падобная да СІЗА. Тут ты жывеш у пакоі з суседзямі, у вас агульны прыём ежы, адна гадзіна ў дзень прагулка, табе нельга нікуды выходзіць, ты знаходзішся пад камерамі, на сустрэчу ходзіш пад канвоем — два чалавекі мінімум», — расказала яна пра ўмовы ўтрымання.

Рагачэўскіх расказала, што 21 жніўня 2024 года беларуску разам з сынам закавалі ў кайданкі, пасадзілі ў самалёт і выкінулі ў нейтральнай зоне на мяжы Літвы і Беларусі.

«Хтосьці міма праязджаў, узяў іх, і на мяжы сына адразу затрымалі», — расказала расіянка. Адкуль гэта ёй стала вядома, у матэрыяле Astra не ўдакладняецца. Можна было б падумаць, што пра гэта ёй расказала сама беларуска, аднак жа, паводле слоў той жа Рагачэўскіх, «сувязі з жанчынай цяпер няма, што з ёй — невядома».

Варта адзначыць, што ў матэрыяле Astra некрытычна пераказваюцца тыя ж дэталі, у праўдзівасці якіх сям'я Цітарэнкаў ад пачатку спрабавала пераканаць беларускае грамадства. У тым ліку безапеляцыйна сцвярджаецца, што галава гэтай сям'і быў палітвязнем і год таму «загінуў у беларускай турме».

Між тым, пры бліжэйшым разглядзе высветлілася, што 55-гадовы мінчук Васіль Цітарэнка, фальсіфікаваную даведку аб смерці якога беларусы падавалі ў шведскія міграцыйныя органы, хоць і сапраўды памёр, але не ў турме. Таму і да гэтай новай інфармацыі варта ставіцца надзвычай асцярожна і крытычна.

Каментары10

  • Нiколi не даруем
    02.09.2024
    Нягоднiкi шведскiя
  • Нехта прыдумляе глупствы
    02.09.2024
    Гісторыя фейк ад пачатку, і здаецца ужо ня першы жорсткі фейк ў якім ўзгадваецца Швецыя.
  • Піяр сасіянкі
    02.09.2024
    А за што сядзела ваша расіянка? За крадзеж, гвалт, ці можа агкнтурную дзейнасць? Навошта пра яе наогул тут посціць? Акцэнціраваць на нацыянальнасці? Яна ж нічога па сутнасці не сказала.

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Што гэта за жалезныя дрывасекі і чаму дзяўчынка зігуе?» ВІДЭА16

Украінскім палонным сёння перад абменам уручылі пакеты з лукашэнкаўскай сімволікай6

«Дактары падазраюць сардэчны прыступ». Беларуса, які абвясціў галадоўку ў Літве, забрала хуткая7

Аршанскага чыноўніка, летась асуджанага за карупцыю, зноў заўважылі побач з кіраўнікамі2

У Мінску збіраюцца пашырыць вуліцу Максіма Багдановіча

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці24

60-гадовага псіхолага з вялікім стажам судзяць за «садзейнічанне экстрэмізму»5

Зірніце, як схуднеў былы дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа. Вось як гэта было2

Яшчэ адзін абмен палоннымі адбыўся на мяжы Беларусі і Украіны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →