Эканоміка

Чатыры беларускія кампаніі трапілі ў топ-50 найбуйнейшых замежных прадпрыемстваў у Расіі

Часопіс Forbes апублікаваў рэйтынг 50 найбуйнейшых замежных кампаній у Расіі па выніках працы за 2023 год. У яго трапілі чатыры кампаніі з Беларусі. На гэта звярнула ўвагу «Экономическая газета».

Фота ілюстратыўнае

Аналітыкі з Forbes звяртаюць увагу, што на змену заходняму бізнэсу, які пайшоў з Расіі, прыходзіць кітайскі. Акрамя таго, пашыраецца прысутнасць там беларускага бізнэсу.

Калі ў 2022 годзе ў рэйтынг не трапіла ніводная кампанія з Беларусі, то праз год іх было дзве — «БелАЗ Холдынг» (38 месца ў рэйтынгу) і група Santa (39 месца).

У новым рэйтынгу ўжо чатыры беларускія кампаніі. Да «БелАЗ Холдынг» (28 месца і 88,3 млрд расійскіх рублёў выручкі) і групы Santa (29 месца і 83,9 млрд расійскіх рублёў) далучыліся Беларускі металургічны завод (26 месца і 94,3 млрд расійскіх рублёў) і МАЗ (48 месца і 48,5 млрд расійскіх рублёў).

Узначаліў рэйтынг вытворца легкавых аўтамабіляў Chery з Кітая, прадаўшы на расійскім рынку больш за 220 тыс. аўтамабіляў (і ў 4 разы павялічыўшы суму выручкі — да 590 млрд расійскіх рублёў). На другім месцы — японскі вытворца тытунёвых вырабаў JT Group (выручка 480 млрд расійскіх рублёў). На трэцім — амерыканская тытунёвая кампанія Philip Morris International (440,2 млрд расійскіх рублёў).

У рэйтынг увайшлі 50 найбуйнейшых замежных кампаній, якія працягваюць працаваць у Расіі і па стане на 23 жніўня 2024 года больш чым на 50% належалі замежным карпарацыям або фізічным асобам. Яны ранжыраваныя па сукупнай выручцы, атрыманай у 2023 годзе, у якую ўключаныя даныя асноўных расійскіх падраздзяленняў замежнай кампаніі.

Каментары

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах17

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах

Усе навіны →
Усе навіны

Байдэн хоча паспець выкрасліць Кубу са спісу спонсараў тэрарызму ў абмен на вызваленне палітвязняў3

«На душы пагана». Беларусы расказалі, як імі адчуваецца набліжэнне выбараў10

У Славакіі школьнік адмовіўся паціснуць руку прэзідэнту праз яго пазіцыю па вайне ва Украіне10

Трамп не плануе пакідаць Кіеў без падтрымкі, бо баіцца новага Афганістана4

Найгоршы спосаб захоўвання бананаў. Вось чаму яны так хутка чарнеюць6

Новы пакет санкцый Еўрасаюза можа закрануць расійскі алюміній3

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА32

«Ідзі адзін». Чаму Пятровіча чытаюць не так, як Бахарэвіча?3

АНТ запісала ў СІЗА КДБ інтэрв'ю з Кузнечыкам, Лосікам, Карнеем і Зянковічам8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах17

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах

Галоўнае
Усе навіны →