Грамадства66

Ціханоўская: Максім Знак заўсёды здзіўляў здольнасцю аб’ядноўваць у сабе мяккасць з нязломнасцю характару

Нацыянальная лідарка Беларусі напісала зварот да дня народзінаў Максіма Знака, які ўжо амаль чатыры гады знаходзіцца за кратамі.

«4 верасня — Дзень народзінаў Максіма Знака. І ён зноў адзначае яго не разам з сям’ёй і роднымі, і не за святочным сталом з сябрамі і гітарай, а ў бесчалавечных умовах турмы. 

Максім заўсёды здзіўляў мяне здольнасцю аб’ядноўваць у сабе мяккасць і душэўнасць з нязломнасцю характару і ўнутранай сілай. Ён здольны слухаць і спачуваць, і пры гэтым заставацца цвёрдым і прынцыповым. Падчас сумеснай працы ў яго словах я чула непахіснасць і глыбокую ўпэўненасць у правільнасці абранага шляху», — кажа Святлана Ціханоўская.

Ведаеце, Максім — таленавіты музыка з адданым Беларусі сэрцам. І ў 2020 годзе ён напісаў песню, у якой гучаць словы:

  • «Быць сабою. Што можа быць прасцей? 
  • Жыць з любоўю і павагай да людзей
  • Болей не хлусіць, не баяцца 
  • Ніколі! Ніколі! Ніколі! 
  • Болей ніколі не пазбаўляцца 
  • Годнасці ды волі!»

Кожны дзень, нават за кратамі, ён прытрымліваецца гэтых правілаў жыцця. Я не ведаю, ці ўбачыць ён хоць адзін ліст, ці ўсе іх падзяруць у яго на вачах, як робяць з карэспандэнцыяй Машы Калеснікавай. Але нягледзячы на жорсткасць турэмных цэнзараў і імавернасць таго, што вашыя словы не прачытаюць — працягвайце пісаць нашым палітвязням. Гэта тая адчувальная падтрымка, якая не дае забыцца пра тое, што на волі іх вельмі чакаюць».

***

Максім Знак быў юрыстам штаба Віктара Бабарыкі ўлетку 2020 года. Яго затрымалі 8 верасня 2020 года ў штабе, а праз год асудзілі на 10 гадоў калоніі. Разам з ім судзілі і Марыю Калеснікаву.

Пакаранне Знак адбывае ў наваполацкай калоніі. Ужо больш за паўтара года пра яго таксама няма навін.

Каментары6

  • здн
    04.09.2024
    прабачце канечне...
    па-людздску шкада
    але..
    палітыка так безадказна не робіцца

    (ўзгд танцы калеснікавай са знакам дзеля фота для..)
  • юрыст
    04.09.2024
    юрыст-дурыст, юрыст абарянее сваіх кліентаў згодна закону, а такія дурысты як ты - ліжуць адну ж**у з вусамі каб выслужыцца, каб як кавалак г***а заставацца наверсе ў час калі не да законаў.
  • дурысту
    04.09.2024
    так здарылася, што муж трапіў у аварыю на перакрыжаванні... ён быў пасля начной змены... то бок стомлены... там яшчэ наладкі сфетлафора змянілі...
    "пацалаваўся" з адвакацішкай 5 рэгіён, які несся ў мінск...
    мясцовае ДАІ (а яны ж сваіх ведаюць) спытала - чаму не змаглі разысціся палюбоўна? закон дазваляў. муж так і прапаноўваў таму адвакацішке. але той рашыў пайсці тыпу на прынцып і дайсці да вярхоўнага суда... а там як раз прынялі нейкі недазакон наконт страхоўкі... ну і гэты сельскі недаадвакат рашыў скарыстацца гэтым... даслаў "пісьмо шчасця", быццам бы мы яму нешта яшчэ вінны... сам гэты сялянскі адвакацішка нічога рабіць па юрыдычнай частцы не хацеў... навошта? калі за яго папрацуюць іншыя... правільна? хітрая сялянская душа...
    а мужу давялося паміж сваёй працы вывучаць законы і адстойваць свае правы ў судзе. трапаць і без таго патрапаныя нервы

    пытанне - навошта такі "адвакат"? у яго ж нуль кваліфікацыі

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны27

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў экстрадыцыю Васіля Верамейчыка18

Даныя ўсіх карыстальнікаў Pokemon GO цяпер ператворацца ў глабальную мапу мясцовасці8

Байдэн спіша частку доўгу Украіне1

Трамп абмовіўся, што гатовы пайсці на трэці тэрмін. А ці магчыма такое ў ЗША ўвогуле?9

Стаў вядомы спіс афіцэраў, якіх Лукашэнка за падтрымку народу ў 2020 годзе пазбавіў званняў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны27

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →