Грамадства33

Максім Рыжанкоў паляціць на Генасамблею ААН у Нью-Ёрку

Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў прызначаны кіраўніком дэлегацыі афіцыйнага Мінска, якая возьме ўдзел у 79-й сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Нью-Ёрку. У склад дэлегацыі будзе ўваходзіць і ягоны намеснік Юрый Амбразевіч, піша «Белпол». 

Максім Рыжанкоў. Фота: БелТА

З 24 па 30 верасня ў штаб-кватэры ААН будзе праходзіць асноўная частка запланаваных мерапрыемстваў высокага ўзроўню, падчас якіх Рыжанкоў мае намер падняць шэраг пытанняў, якія цікавяць Лукашэнку. 

Паводле інфармацыі «Белпола», асноўнымі тэмамі стануць:

  • «мігранцкі крызіс» на межах Беларусі і ЕС;
  • абмежаванне руху і закрыццё памежных пунктаў пропуску;
  • санкцыі і іх устойлівы негатыўны ўплыў на эканоміку Рэспублікі Беларусь.

У выніку галоўнай мэтай Рыжанкова будзе спроба зноў «перагарнуць старонку», з упорам на «дыялог з усімі краінамі, на прынцыпах узаемнай павагі і недыскрымінацыі» (г.зн. легітымізацыя рэжыму Лукашэнкі і змякчэнне міжнародных санкцый). У рамках кулуарных сустрэч Рыжанкоў таксама спадзяецца правесці асобную сустрэчу з Генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам, зазначае аб'яднанне былых сілавікоў.

Таксама паведамляецца, што Рыжанкоў з 10 па 13 верасня адправіцца з рабочым візітам у Ганконг для ўдзелу ў 9-м саміце ініцыятывы «Пояс і шлях».

У задачу Рыжанкова будзе ўваходзіць правядзенне двухбаковых сустрэч з прадстаўнікамі КНР і дэманстрацыя «асаблівага статусу беларуска-кітайскіх адносін». 

У ходзе перамоў плануецца падняць пытанне пашырэння так званага «ваеннага супрацоўніцтва» з Кітаем.

Каментары3

  • Беня
    04.09.2024
    Осталось только визу получить.
  • лёлік
    04.09.2024
    Дык а на чым ён паляціць, праз Турцыю?
  • Нейкі сюр
    04.09.2024
    Ды не будзе яму калі за сняцце санкцый змагацца. Ён увесь час ад Ціханоўскай будзе хавацца ў мужчынскай прыбіральні.

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны22

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў экстрадыцыю Васіля Верамейчыка16

Даныя ўсіх карыстальнікаў Pokemon GO цяпер ператворацца ў глабальную мапу мясцовасці8

Байдэн спіша частку доўгу Украіне1

Трамп абмовіўся, што гатовы пайсці на трэці тэрмін. А ці магчыма такое ў ЗША ўвогуле?9

Стаў вядомы спіс афіцэраў, якіх Лукашэнка за падтрымку народу ў 2020 годзе пазбавіў званняў7

Бондарава заклікала пакараць Марзалюка. Але падвяла сябе пад 15 сутак за рэпост «НН»13

У эфіры прапагандыстаў паказалі яшчэ аднаго зняволенага каліноўца — Максіма Ралько5

У Мінску ўзяліся зносіць парк «Дрымлэнд» ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны22

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →