Славуты брытанскі спявак часткова аслеп на адно вока пасля таго, як перанёс вочную інфекцыю. Пра гэта артыст паведаміў у Instagram.
«Улетку я перанёс вострую інфекцыю вачэй, пасля якой, на жаль, адным вокам я магу бачыць толькі часткова. Мне становіцца лепш, але гэты працэс ідзе вельмі павольна», — напісаў Элтан Джон. Ён дадаў, што для аднаўлення зроку спатрэбіцца нейкі час.
Элтану Джону — 77 гадоў. У жніўні мінулага года ён трапіў у бальніцу пасля таго як упаў на сваёй віле ў Францыі.
Год таму ён завяршыў развітальны тур, які доўжыўся некалькі год.
Каментары