Грамадства1717

У Беларусі паведамілі пра затрыманне агента японскіх спецслужбаў

На тэлеканале «Беларусь 1» анансавалі фільм пра тое, што ў Беларусі злавілі агента спецслужбаў Японіі, падрабязнасці паабяцалі заўтра. 

Скрыншот з відэа

Падкрэсліваецца, што дзейнасць японскіх спецслужбаў спыненая «ўпершыню ў гісторыі Беларусі», а злоўлены агент «меў самыя шырокія інтарэсы, пачынаючы ад збору інфармацыі пра сацыяльна-палітычнае становішча ў Беларусі, рэалізацыю кітайскай ініцыятывы «Адзін пояс — адзін шлях» і заканчваючы тым, што адбываецца на беларуска-ўкраінскай мяжы, здымкай вайсковай інфраструктуры». 

@nashaniva У Беларусі паведамілі пра затрыманне агента японскіх спецслужбаў #беларусь #беларусь #агент #новости #навіны #японец #япония #спецназ #спецагент #минск #служба #армия #войско #нашаніва ♬ Directed by Leena Kilevaya - Студия Феникс

У кароткім відэаанонсе японец называе свае імя і прозвішча Наканісі Масатосі. Раней чалавек з такімі персанальнымі звесткамі выкладаў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны японскую мову. 

У адным з матэрыялаў на сайце Гомельскага ўніверсітэта за 2021 год чалавек з такім іменем і прозвішчам фігуруе як дырэктар ТАА «БелНіхонінтэрнэшнл», зарэгістраванага ў снежні 2019 года. У 2020 годзе ён у такой якасці гаварыў, у прыватнасці, пра «перспектывы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Японіяй і Магілёўскім раёнам». Ёсць таксама звесткі пра ягоную падобную дзейнасць у іншых беларускіх рэгіёнах. «БелНіхонінтэрнэшнл» было ліквідавана ў красавіку 2022.

Жонка Масатосі, як ён паведамляў у інтэрв'ю для ГДУ, родам з Гомеля. 

Фота бізнэсмена Наканісі Масатосі. Крыніца: grodnoinvest.by

Каментары17

  • Майк
    04.09.2024
    лукашысцкі рэжым узяў чарговага закладніка
  • Закалебалі
    04.09.2024
    Лукашысты ўжо да японцаў вырашылі дакалупацца.
    Беларусаў усіх перадушылі (тым самым завалілі эканоміку - няма каму працаваць). Цяпер губазікі з прапагандыстамі вырашылі падкласці свінню міністэрству турызма. Каб распугаць апошніх турыстаў. Якія і так маюць складанасці з чытаннем кірыліцы на вывесках (то бок увогуле нічога не могуць прачытаць). А тут яшчэ і турма свеціць.
  • Беня
    04.09.2024
    Настоящий самурай сделал бы сэппуку.

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны31

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў экстрадыцыю Васіля Верамейчыка20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны31

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →