Грамадства22

У БДУ назвалі спецыяльнасці з самым вялікім конкурсам — 19 чалавек на месца

«Паводле ўсіх паказчыкаў набор на дзённую бюджэтную форму ў БДУ пабіў леташнія рэкорды», — кажуць ва ўніверсітэце.

Унутраны дворык БДУ

Пра першыя вынікі прыёмнай кампаніі распавёў рэктар ВНУ Андрэй Кароль. Агульны конкурс склаў 1,6 чалавека на месца пры плане прыёму 2519 на грамадзянскія спецыяльнасці, што на 405 бюджэтных месцаў больш, чым летась, паведамляе прэс-служба ўніверсітэта.

Учора а 18.00 завяршыўся прыём дакументаў на бюджэтную форму навучання і на спецыяльнасці платнай формы, па якіх праводзяцца ўнутраныя выпрабаванні. Падача дакументаў на вайсковы факультэт завершыцца 19 ліпеня.

«У БДУ цалкам закрыты бюджэт. Пададзена 4008 заяў, што на 459 больш за леташні паказчык», — падкрэсліў Андрэй Кароль.

Сярод прынятых дакументаў 83 заявы ад пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд, летась — 79. «Усяго без экзаменаў мы залічым 428 абітурыентаў, што складае 17% ад кантрольных лічбаў прыёму і амаль у 1,5 разы перавышае лічбы мінулай прыёмнай кампаніі», — распавёў Андрэй Кароль. З яго слоў, многія абітурыенты гэтай катэгорыі тлумачылі свой выбар БДУ яго высокім іміджам і рэйтынгавымі пазіцыямі.

Ад агульнай колькасці тых, хто падаў дакументы, 27% склалі медалісты. «Усяго сёлета пададзена такіх заяў 1067, у 2023 годзе — 895», — адзначыў рэктар. Акрамя таго, з агульнай колькасці тых, хто падаў дакументы, 1674 скончылі ліцэі і гімназіі.

«Штогод у БДУ прыходзяць выпускнікі з высокім узроўнем падрыхтаванасці. У нас 80% абітурыентаў, якія ўдзельнічаюць у агульным конкурсе, маюць сумарны бал вышэй за 300. Гэтая лічба стабільная на працягу апошніх двух гадоў, што паказвае на свядомы выбар БДУ і матываванасць моладзі вучыцца менавіта ў БДУ. Па 100-бальных выніках у нас таксама радуюць паказчыкі. Сёлета ў БДУ пададзена 469 100-бальных сертыфікатаў. Самая вялікая колькасць па грамадазнаўстве — 116 і матэматыцы — 107», — распавёў рэктар.

Найбольш высокі конкурс склаўся на спецыяльнасці «графічны дызайн і мультымедыядызайн» — 19 чалавек на месца;

«дызайн касцюму і тэкстылю» — 8,5 чалавека на месца; «дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя» — 7,6 чалавека на месца.

Андрэй Кароль адзначыў, што вырас конкурс і на завочнай бюджэтнай форме навучання. Тут ён склаў 2,5 чалавека на месца, летась — 1,7. Пры плане прыёму 104 месцы пададзена 258 заяў.

На скарочаны тэрмін навучання дакументы прыняты ад 208 абітурыентаў пры плане прыёму 66. Конкурс склаў 3,2 чалавека на месца. Найбольш высокі конкурс склаўся на наступных спецыяльнасцях: «медыка-біялагічная справа» (на скарочаны тэрмін навучання для выпускнікоў сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі) — 3,5 чалавека на месца; «правазнаўства» (на скарочаны тэрмін навучання для выпускнікоў ССУА) — 2,8 чалавека на месца; «кіраванне дакументамі» (на скарочаны тэрмін навучання для выпускнікоў УССА) — 3,9 чалавека на месца.

Праца прыёмнай камісіі яшчэ працягваецца: «У нас ідзе падача дакументаў ад платнікаў. І ўжо па гэтай лініі назіраецца рост прахадных балаў і адзначаецца якасная падрыхтоўка нашых абітурыентаў».

Прыём дакументаў на платную форму навучання ў БДУ працягнецца да 1 жніўня.

Каментары2

  • Андрэй
    18.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Kotya
    18.07.2024
    Если графический дизайн я еще понимаю, хотя на такое можно и не тратить в бгу 4 года. То дизайн костюмов и 8 человек на место? Это потом куда работать в калинку для кочановой и престарелой элиты костюмы делать?

З'явілася чарговае пацверджанне, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца 23 лютага 2025 года6

З'явілася чарговае пацверджанне, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца 23 лютага 2025 года

Усе навіны →
Усе навіны

Кім Філбі: як савецкі суперагент пасылаў беларусаў на смерць і расколваў беларускую эміграцыю14

Расія каардынавала ў Малі акт адплаты супраць сем'яў паўстанцаў, датычных да атакі на вагнераўцаў1

У Бабруйску аўто правалілася пад асфальт ФОТЫ4

Дачнікі пад Гомелем пратэстуюць супраць арэнды возера. Не абышлося без міліцыі2

Польская студыя прыступае да стварэння новай часткі «Ведзьмара»1

Як аднавіць скуру пасля лета? Асноўныя правілы2

Брату заснавальніка EPAM Сямёну Добкіну прысудзілі 6,5 года строгага рэжыму4

У Маладзечне сілавікоў урачыста засялілі ў новыя кватэры3

У Нарвегіі знайшлі мёртвым кіта, якога лічылі расійскім шпіёнам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явілася чарговае пацверджанне, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца 23 лютага 2025 года6

З'явілася чарговае пацверджанне, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца 23 лютага 2025 года

Галоўнае
Усе навіны →