Грамадства44

У Арменіі затрымалі беларуску за ўдзел у пратэстах-2020

Сёння ў Арменіі затрымалі Дзіяну Маісеенка. Дзяўчыну затрымалі па палітычна матываваным вышуку з боку Беларусі, паведаміў у фэйсбуку юрыст Алесь Міхалевіч.

«2 верасня а 9 гадзіне раніцы Дзіяна была затрымана пры перасячэнні мяжы Грузіі з Арменіяй, бо яна знаходзіцца ў вышуку ў Беларусі па адным з часта ўжываных беларускімі ўладамі палітычных крымінальных артыкулаў.

Ёй інкрымінуюць артыкул 342 ч.1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). У Беларусі ёй пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.

Зараз Дзіяна Маісеенка знаходзіцца ў аддзеле паліцыі горада Наемберан па адрасе: вул. Барэкамуцюн, 4», — напісаў Алесь Міхалевіч.

Ён паведаміў, што судовае пасяджэнне будзе прызначана ў бліжэйшы час.

«Маё адвакацкае бюро ўжо падключылася да гэтага працэсу. Думаю, што нам удасца адстаяць правы Дзіяны і дамагчыся адмовы ў яе экстрадыцыі з Арменіі, паколькі міжнароднае права забараняе экстрадыцыю асоб, якія праследуюцца па палітычных матывах, але патрэбная дапамога журналістаў і Офіса Ціханоўскай, які ўжо паінфармаваны», — дадаў ён.

Каментары4

  • цікава
    02.09.2024
    Так а што там па выніку сустрэчы Ціханоўская краўніком МЗС Арменіі. ЦІ толькі фотачкі зрабілі?
  • армянскі_нос
    02.09.2024
    Армяне, ідіце ў дупу. Ад вас ужо канкрэтна ташніць, калі вы не збярэцеся, каб адстаяць Дзіяну пад мурамі сваёй турмы, то вы зніклы народзец.
  • Acab
    02.09.2024
    Армянская намэнклятура надзімалася кобрыным каптуром на крухмальную, грукатала грымучкай на хвасьце, а як да справы прыгонных выдаваць - еднасьць і ўзаемапаразуменьне паміж гаспадарамі людзей

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі19

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Не кантачце з экстрэмістамі». Як людзі праходзяць праз перадвыбарчыя праверкі сілавікоў2

Страціў палову твару, але вярнуўся да звычайнага жыцця. Гісторыя беларуса з татуіроўкай на месцы вока2

Падаткавікі масава правяраюць расійскія кампаніі ў Беларусі3

Самы скандальны токен 2024 года перажыў яго ненадоўга. Hamster Kombat закрываюць3

«Вусы, лапы, пашпарт Новай Беларусі — вось мае дакументы». Найлепшыя твіты тыдня3

Урад вызначыўся, якой мае быць формула «справядлівага цэнаўтварэння»6

Ад хваробы Альцгеймера можа абараніць ксенон3

Для МНС стварылі новую машыну ФОТЫ5

Працадаўцы больш не хочуць выпускнікоў з эканамічнай адукацыяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі19

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Галоўнае
Усе навіны →