«Усё жыццё рабілі гэта няправільна». Беларусы падзяліліся ў тыктоку дзіўным спосабам пераходу праз дарогу
Жыхарка Бабруйска і актыўны карыстальнік тыктока падзялілася незвычайным спосабам пераходу праз дарогу, заўважыў Telegraf.news. Дзяўчына зняла ролік, на якім звярнула ўвагу пешаходаў на дарожны знак, знаёмы ўсім з дзяцінства. Што будзе, калі ўспрыняць карцінку літаральна і паспрабаваць перайсці на другі бок так, як намалявана на знаку?
На кароткім 11-секундным відэа аўтарка спярша паказала мінаку на дарожны знак «Пешаходны пераход», нібыта намякаючы, як менавіта трэба гэта рабіць, пасля чаго разам з іншымі… паскакала прыстаўным крокам, спрабуючы пераймаць чалавечка з шырока расстаўленымі нагамі і рукамі.
Відавочна, што відэа носіць гумарыстычны характар і, мяркуючы з каментароў, падпісчыкі тыктока такі лайфхак ацанілі.
«Дык вось навошта быў патрэбен прыстаўны крок у школе!» — напісала пад ролікам адна з карыстальніц сацсеткі.
Іншая дадала: «Усё адно трошкі няправільна. Там яшчэ нага і рука павінны быць асобна ад цела».
«Пешаходны пераскок», — прапанаваў новую назву дарожнаму знаку яшчэ хтосьці з беларусаў, і яго адразу дапоўнілі: «Галоўнае — трапіць паміж палосак».
Каментары
https://ru.wikipedia.org/wiki/Abbey_Road