Усяго патроху55

Манетачка расказала пра свае беларускія карані

«Мая бабуля ўсё жыццё гэтым ганарылася і мяне навучыла гэтым ганарыцца».

Monetochka (Elizaveta Gyrdymova) Манетачка (Ліза Гырдымава) Моне́точка (Лизаве́та Гырды́мова)
Ліза Манетачка. Скрын відэа: etot_prus / YouTube

Расійская спявачка Ліза Манетачка ў шоу «О(б)суждаем» расказала, што ў яе бабулі ёсць беларуская кроў.

«Я ёй гавару, што адна дзяўчына-беларуска будзе, напрыклад, нянечкай. І бабуля кажа: ты сказала ёй, што мы таксама беларусы?» — расказвае Манетачка.

«У маёй бабулі карані з Беларусі. І яна заўсёды гэта падкрэслівае, любіць і заўсёды просіць перадаць гэта і ўдакладніць, што таксама да вас трохі прыналежым. Яна ўсё жыццё гэтым ганарылася і мяне навучыла гэтым ганарыцца. Я вас абажаю. Вы адна з найлепшых нацый на свеце».

Цяпер спявачка жыве ў Вільні (яна з'ехала з Расіі пасля пачатку поўнамаштабнай вайны). Расказвае, як у горадзе можна вызначыць беларуса.

«Ён заўсёды ўсім саступіць, проста кланяецца, [калі] ты яму саступіш дарогу. Якая ў вас адкрытая, шырокая душа», — падзялілася сваім меркаваннем Ліза.

Каментары5

  • імперыя на шляху да новага 1917
    30.08.2024
    не першы раз ў гісторыі , імперыя (ulus) на шляху да новага 1917 і гэта кожны ведае, Варламов, і гэта кабета толькі пачатак , разумныя маскавіты шукаюць краіны дзеля рэлакацыі (эміграцыі )
  • Правда
    30.08.2024
    У певицы монеточки, когда она садится на корточки, видна её копилочка.
    (Г. Харламов)
  • Гэта ужо пазаду
    30.08.2024
    імперыя на шляху да новага 1917, ніякага саюза з Расеяй не будзе гэта дакладна. Яны, рускія могуць казаць нешта пра кроў і карані, але гэта не галоўнае. Галоўнае душа і яна у манетачкі расейская. І усё на гэтым.

Тур анансуе, што Лукашэнку напішуць на выбарах больш за 90%5

Тур анансуе, што Лукашэнку напішуць на выбарах больш за 90%

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Фінляндыі: Расійскаму імперыялізму не відаць канца. Трэба быць гатовымі да ўсяго і не панікаваць4

Стала вядома, як прагаласавалі малдаване, якіх звозілі з Расіі ў Мінск на выбарчы ўчастак4

Канапацкая пахвалілася, што ў 2020 годзе не марнавала грошы на выбарчую кампанію, а ўдала ўклалася ў крыптавалюту8

«Прыйдуць халодныя масы з палярных шырот». Якім будзе надвор’е на наступным тыдні1

17-гадовы блогер з Гомеля выйграў BMW M4 і вырашыў на грошы ад яго купіць кватэру бяздомнай жанчыне16

Са смерці расійскага генерала ва Украіне робяць гераічную гібель, а ён проста ехаў п'яны5

У ЗША завяршылі падлік галасоў на выбарах прэзідэнта3

Масавая атака дронаў на Маскву, больш за 30 беспілотнікаў збілі1

Алексіевіч у ТОКу: Калі вы адмовіцеся чытаць Чэхава і Дастаеўскага, то ўпадзеце ў правінцыйнасць137

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тур анансуе, што Лукашэнку напішуць на выбарах больш за 90%5

Тур анансуе, што Лукашэнку напішуць на выбарах больш за 90%

Галоўнае
Усе навіны →