Грамадства

Палітвязня, якога раней асудзілі за лайк, зноўку судзяць. Яму пагражае да 15 гадоў калоніі

У Брэсцкім абласным судзе 2 верасня распачынаецца новы суд над 41-гадовым палітвязняволеным рабочым з Баранавічаў Яўгенам Кладовым, якога ў лістападзе 2023 года асудзілі да года зняволення за «абразу Лукашэнкі», піша «Вясна».

Пасля адбыцця першага тэрміну мужчыну не вызвалілі з калоніі, а завялі новую крымінальную справу за допісы і каментары ў інтэрнэце паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку за «заклікі да санкцыяў» і «арганізацыю масавых беспарадкаў».

Перад другім судом Яўгена дадалі ў «спіс тэрарыстаў», тым самым абмежаваўшы ў грашовых пераводах. Справу ў закрытым рэжыме разглядае Мікалай Сянько.

Яўгена судзяць паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім);
  • ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці);
  • ч. 3 арт. 361 (заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцыяў), іншых дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);
  • ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў);
  • арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады);
  • ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі).

Мяркуючы па артыкулах, справа тычыцца каментароў і допісаў у інтэрнэце. Яўгену пагражае да 15 гадоў калоніі.

Пад вартай палітвязень утрымліваецца з 30 жніўня 2023 года. Суд Баранавіцкага раёна і Баранавіч 24 лістапада 2023 года за лайк у Аднакласніках пад карыкатурамі на Лукашэнку прызначыў год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. У «спіс тэрарыстаў» Яўгена ўнеслі ў сярэдзіне ліпеня 2024 года.

Каментары

Трагічна загінуў начальнік аддзела СІЗА-112

Трагічна загінуў начальнік аддзела СІЗА-1

Усе навіны →
Усе навіны

28-гадовая ўкраінская журналістка Вікторыя Рошчына памерла ў расійскім палоне5

Арменія можа выдаць Мінску аднаго з арыштаваных беларусаў4

Эвакуявалі разам з сям'ёй былога палітзняволенага Глеба Раманава6

«Тое, што хтосьці сядзіць за палітыку, з'яўляецца часткай пейзажу». Беларуска, якая наведала радзіму пасля доўгага перапынку, падзялілася ўражаннямі8

На святкаванні «Дажынак» у Капыльскім раёне вясковец напаў з «ружачкай» на старшыню калгаса4

Колькасць распачатых крымінальных спраў за «экстрэмісцкія злачынствы» — 19 тысяч1

У Расіі закрываюць бізнэс рэпера Сярогі1

Пазняк: Калеснікава — штучна раздзьмутая асоба, якая адзначылася інфантыльнымі паводзінамі і недалёкімі казаннямі283

Беларус з ЗША прыехаў у Беларусь. Яго затрымалі і судзяць па чатырох палітычных артыкулах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагічна загінуў начальнік аддзела СІЗА-112

Трагічна загінуў начальнік аддзела СІЗА-1

Галоўнае
Усе навіны →