Каментары да артыкула

Памёр Аляксандр Мядзведзь

  • Чалавеча
    02.09.2024
    Я думаю так : усе гэтыя медалі - фігня. Тое, што ён лукашыст - пераважвае усё. Каб ён не ўляпаўся ў гэтае гаўно, каб хоць прамаўчаў, то ніхто б гэтыя медалі , ні ягоную славу барца не адабраў бы. Але ж...

    Сам займаўся клясычнай барацьбой і ведаю, чаго вартая перамога на дыване і як гэта цяжка.

    А таксама ведаю, што спартыўны талент не мае анічога агульнага ні х інтэлектам, ні з годнасцю.
  • Поцык
    02.09.2024
    Чалавеча , Щербо вон тоже великий спортсмен, а как человек омерзителен. Сидит в Америке и славит Лукашенко.
  • Тур
    02.09.2024
    Поцык, о Щербе сегодня речь не идет, лукавый.
  • Янка
    02.09.2024
    Мядзведзь - прыклад таго, што ніколі не варта рабіць з чалавека героя выключна праз ягоныя спартовыя дасягненні. Нажаль, вялікая колькасць выбітных спартоўцаў часоў СССР пагадзіліся з роляй прыгожых дэкарацый і нават ківал у кішэнных парламентах для абслугоўвання сучасных постсавецкіх дыктатараў узамен на прыбытковыя сінякуры альбо фальшывае казённае шанаванне іхнага далёкага мінулага.
    Ёсць дзве рэчы, па якіх дыктатуры падтрымліваюць вялікі спорт пры даволі абыякавым стаўленні да агульнага здароўя нацыі:
    1.Спартовыя дасягненні як неардынарныя станоўчыя падзеі заўсёды пазіцыянуюцца дыктатарамі як перш за ўсё дасягненне іхных рэжымаў.
    2.Вялікі спорт - гэта перш за ўсё культ сілы. Таксама і любы сідзячы на штыках дыктатар выстаўляе сабе сільным пераможцам, гэткім альфа-самцом. Узведзеныя ў культ спартовыя дасягненні таксама ўмацоўваюць імідж моцнага дыктатара ў вачах ягоных сілавікоў, наменклатуры, палітычна слабапісьменнага і схільнага да прагны "моцнай рукі" насельніцтва і гэта павінна дэматываваць ягоных палітычных апанентаў.
    Спартовыя дасягненні цікавыя для кнігі рэкордаў Гінэса, але да годнасці і сумлення яны ніякага датычэння ня маюць і грамадзяніна з асобы аўтаматычна не ствараюць - гэта робіць сама асоба. Таму я заўсёды рады поспехам Крысціны Ціманоўскай і сумую пра яе няўдачы, бо ведаю, што яна годная беларуска. І цалкам абыякавы да кар'еры Сабаленкі, хай і ведаю, што яна выдатная тэнісістка.
  • Аххаха
    02.09.2024
    Янка, два разы на год і кабінецкія паказваюць правільны час!
  • Андрусь
    02.09.2024
    Янка, чэмпіёнам можаш ты не быць але грамадзянінам быў абавязаны
  • Янка
    02.09.2024
    Аххаха, вы дарма запісваеце мяне ў г.з. "кабінецкія". Больш за таго - у складзе каманды СЦ досыць асобаў, да якіх я стаўлюся рэзка адмоўна праз іхную неэфектыўнасць.
    Але пакуль што СЦ, яе каманда і НАУ - гэта найбольш уплывовыя нацыянальныя актары прамога ціску на рэжым. ПКК - гэта таксама ўплывовы нацыянальны актар, але пакуль што непрамога ціску.
    Іх магчыма крытыкаваць сколь заўгодна, але, як нядаўна слушна заўважыў спадар Кабанчук: "Прайдзіцеся па кірмашы і пашукайце лепшых".
    Таму калі знойдзеца нехта лепшы - я падтрымаю яго адразу ж. Вось толькі ўласную якасць яму давядзецца даказаць ўласнымі справамі, бо вонкавыя крытыкі-дарадцы-палітолагі-хейтэры зменаў дакладна ня робяць
  • смута
    02.09.2024
    Так пісана ж-не зрабі сабе куміра...
  • Баец ПКК
    02.09.2024
    Одним лукашистом меньше
  • Хунвейбінчык
    02.09.2024
    Мой бацька быў асабіста знаёмы з Мядзведзем. У таго быў шыкоўны дом у Раўбічах. Чаму б гэтаму старому прыстасаванцу напрыканцы жыцця быць супраць лукашэнкі? Жыў сабе не тужыў да 87 гадоў...
  • эпитафия
    02.09.2024
    жыццё трэба пражыць так, каб на тваю магілу не пляваліся беларусы
  • РТИ
    02.09.2024
    Калі я вучыўся ў МРТИ ен быў
    " завкафедрой физкультуры и спорта " .
    Прыходзіў на працу толькі калі заробак выдавлі ці пасядзець у прэзідыуме на пасяджэнні . Нічога не рабіў . Дзе ен ўвесь дзень швэндаўся, ліха яго ведае .
    Ніякай павагай сярод супрацоўнікаў і навучэнцаў не карыстаўся (
  • Жора
    02.09.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Жора
    02.09.2024
    [Рэд. выдалена]
  •