Грамадства1111

Банкі зніжаюць прыбытковасць па валютных дэпазітах да 0,1%. Тлумачым матэматыку

Беларускія банкі здзіўляюць працэнтамі па валютных дэпазітах. Калі кладзеш у банк даляры ці еўра, стаўка складае то ўсяго 0,1%. Банкіры на лічбах тлумачаць «Нашай Ніве», чаму выгадна трымаць дэпазіты ў замежнай валюце цяпер стала немагчыма.

У сярэдзіне ліпеня 2024 года ў большасці беларускіх банкаў стаўка па дэпазітах у далярах і еўра сінхранізавалася на амаль нулявым значэнні — 0,1% (а часам і 0,01%). Што адбываецца? 

Можна меркаваць, што банкі тэрмінова рэагуюць на павышэнне нарматыву адлічэнняў у гэтак званы «фонд абавязковых рэзерваў» — ФАР, які з 1 жніўня будзе складаць 20% (ад пачатку 2024-га нарматыў складае 18%). 

Нацбанк аргументуе павышэнне «наданнем дадатковага імпульсу працэсам дэвалютызацыі беларускай эканомікі». 

Ва ўмовах гандлёвага крызісу, пакалечаных эканамічных і палітычных адносін з суседзямі, «дэвалютызацыя» мае не чыста фінансавыя, а хутчэй палітыка-эканамічныя мэты: калі крэдыты і дэпазіты ў краіне выражаны ў нацыянальнай валюце, то прасцей кіраваць курсам і ўплываць на інфляцыю без умяшальніцтва замежных фактараў. 

Адно з практычных наступстваў для кожнага — дэпазіты ў цвёрдых валютах перастаюць быць прыбытковымі ў Беларусі. Дэ-юрэ з 1 жніўня, а дэ-факта ўжо. Нацбанкаўскі бар'ер у 20% ламае эканоміку банкаў. 

Вось як тлумачыць тое, што адбываецца, топ-менеджар аднаго з буйных банкаў краіны.

«Беларусы грошы любяць захоўваць у далярах, гэта жалезны факт. Яны атрымліваюць заробкі, на частку купляюць даляры і нясуць іх у банк.

Дапусцім, кожны месяц фізічныя асобы прыносяць у нейкі невялікі банк 5 мільёнаў даляраў і кладуць іх на дэпазіт, скажам, пад 2% гадавых — такая стаўка была год назад. 

Чаму гэта немагчыма сёння? Таму што з гэтых грошай з 1 жніўня банк павінен аддаць 20% у ФАР. 

Значыць, банк можа карыстацца толькі 80% ад сумы, і сабекошт грошай для банка ўжо 2%:0,80=2,5% гадавых. 

Далей гэтыя грошы трэба недзе размясціць, але фізічным асобам крэдыты ў далярах даваць нельга, значыць, трэба даваць юрыдычным асобам імпарцёрам і экспарцёрам.

Але інтэнсіўнасць гандлёвых адносінаў моцна знізілася з пачаткам санкцый, частка даляравых і еўравых аперацый беларускага бізнэсу адбываюцца ў Турцыі ці Арменіі, попыт на валюту ўнутры краіны моцна знізіўся. 

Імпарцёр пастараецца абысціся без крэдыту, і экспарцёры таксама не асабліва хочуць браць на сябе валютныя рызыкі, каб не ўляцець у выпадку нават малой дэвальвацыі, якая востра адчуваецца пры вялікіх лічбах.

З гэтага практычны вынік для беларускага банка — ты можаш размясціць не ўсё, што табе прынеслі беларусы, а толькі нейкую частку. 

Дапусцім, у банка здарыўся сапраўды няўдалы месяц, і з 5 прыцягнутых мільёнаў яму ўдалося размясціць толькі 1 мільён.

Па якой стаўцы яго трэба размясціць, каб толькі адбіць сабекошт па стаўцы 2%, якую ты плаціш укладчыкам? 2,5*5=12,5% гадавых!

А табе ж трэба яшчэ на гэтым зарабіць, прыкруціўшы туды працэнты тры, таму што ты нясеш выдаткі. Але даляры пад 15,5% ты нідзе не размесціш. Вось і ўся матэматыка.

Ад прынесеных грошай банк панясе страты, якія будзе кампенсоўваць з грошай, заробленых на іншым. А гэта ўжо дабрачыннасць. 

Таму выхад такі: што ты зніжаеш стаўку па прыцягненні, каб у цябе або забіралі валюту, што ўжо добра — не трэба плаціць працэнты, або, другі варыянт, каб яны ў цябе ляжалі амаль бясплатна, і ты іх мог тады размяшчаць на рынкавых умовах і троху зарабляць», — тлумачыць банкір.

Нашы суразмоўцы выказваюць думку, што выразна прыбытковыя стаўкі па расійскім рублі (а тут стаўка даходзіць аж да 11-12%) некаторы час захаваюцца праз інерцыю. Дый толькі ў банках са збалансаванымі партфелямі, якія маюць сярод кліентаў буйныя прадпрыемствы, якія імпартуюць і экспартуюць з Расіі. 

Але з часам па логіцы і стаўкі па расійскім рублі павінны падысці да нуля. 

Такім чынам цяпер валютныя зберажэнні беларускіх укладчыкаў будуць толькі захоўвацца, але не прырастаць, не кампенсуючы нават інфляцыю даляра і еўра. 

Каментары11

  • Топ-мэнэджару
    19.07.2024
    О, зноўку "аналітыку" ад "топ-мэнэджара" падкацілі!
    Вы патэлефануйце яму і спытайце, ці вывучыў ён за час шляху да свайго топ-мэнэджарства, што такое хеджыраванне. А калі б ён ведаў, то ня нёс бы гэтую пургу, што яму даляры нясуць, а размясціць ён ня ведае дзе. Кожны даляр можна перавесці ў рубель, зрабіць хедж валютнай рызыкі і спакойна размясціць. Галоўнае, каб рукі з таго месца раслі і KPI выконваць трэба было, а не на заробку штаны прасіжваць.
    Эканоміка дыктатара яшчэ доўга будзе расштурхоўвацца з такімі падыходамі "топ-мэнэджараў".
  • Бэндэр
    19.07.2024
    Значыць зноўку будуць рабаваць.
  • Сарасёнак
    19.07.2024
    Спекулятыўныя гульні з дыктатурай, фінансавы стан якой імкліва паграшаецца, асабліва ва ўмовах вайны - непазбежна скончацца стосам фанцікаў ад Папандопулы для яе ўдзельнькаў. Пік кароткатэрміновага станоўчага ўплыву ваеннага кейнсіанства Крамлю і магчымасцяў зарабляць на абыходзе санкцый прайшоў. Заробкі ў ВПК Расеі больш не растуць - тое ж чакае і беларускую прамысловасць, якая сапраўды падрасла на крывавых грошах ад Крамлю. Санкцыі ўжо б'юць вельмі балюча, а з 1 кастрычніка ператварюцца фактычна ў гандлёўвае эмбарга. Сапраўдны стан беларускай банкаўскай сістэмы - вельмі сумнеўны праз тое, што незалежны банкаўскі аўдыт па міжнародных стандартах адсутнічае, а "нацыянальныя" стандарты аўдыту прымушаюць ўлічваць шмат таксічных актывах як высокаякасныя і па намінальным кошце. У тым ліку і дзяржаблігацыі, ня гледзячы на дэфолт па еўрааблігацыях у 2022. У гэтых умовах уладальнікам банкаўскіх дэпазітаў варта рыхтавацца да таго, што яны будуць замарожаныя альбо канвертаваныя ў неліквідныя паперкі.

«У мяне прыём каштуе 120 рублёў, чаму я павінна працаваць за 44, бл**ь, рублі?!» Дактары абмяркоўваюць рэгуляванне цэн

«У мяне прыём каштуе 120 рублёў, чаму я павінна працаваць за 44, бл**ь, рублі?!» Дактары абмяркоўваюць рэгуляванне цэн

Усе навіны →
Усе навіны

Над пасольствам Сірыі ў Маскве паднялі новы сцяг2

У Мінску знайшлі мікракватэру плошчай 14 квадратаў

У Шчучынскім раёне двое дзецюкоў скралі, а затым вярнулі назад двух парсючкоў

Пакаленне «ні-ні»: хто яны такія і наколькі гэта небяспечная тэндэнцыя?12

У Данецку пасля выбуху ў машыне загінуў начальнік Аленаўскай калоніі ДНР. Яго жонцы адарвала нагу10

Пентагон назваў выдаткі Расіі на вайну з Украінай1

Даляр каштуе менш за 3,4 рубля

Барысаў чакае Лукашэнку — тэрмінова кладуць асфальт і косяць траву5

Беларускі IT-прадпрымальнік Маханёк расказаў, чаму выбраў для жыцця дарагі Нью-Ёрк3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне прыём каштуе 120 рублёў, чаму я павінна працаваць за 44, бл**ь, рублі?!» Дактары абмяркоўваюць рэгуляванне цэн

«У мяне прыём каштуе 120 рублёў, чаму я павінна працаваць за 44, бл**ь, рублі?!» Дактары абмяркоўваюць рэгуляванне цэн

Галоўнае
Усе навіны →