Здароўе

Высокаінтэнсіўныя фізічныя нагрузкі ў старасці паляпшаюць памяць

Дастаткова пазаймацца толькі шэсць месяцаў.

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Навукоўцы з Універсітэта Квінсленда (Аўстралія) выявілі, што высокаінтэнсіўныя інтэрвальныя практыкаванні прывялі да паляпшэння кагнітыўных функцый мозгу. Прычым эфект захоўваўся на працягу 5 гадоў. Вынікамі свайго даследавання вучоныя падзяліліся ў часопісе Aging and Disease.

Спачатку даследчыкі набралі групу ў цэлым здаровых добраахвотнікаў ва ўзросце 65-85 гадоў, якіх выпадковым чынам размеркавалі на адну з трох праграм практыкаванняў рознай інтэнсіўнасці: нізкай (уключалі практыкаванні на раўнавагу, расцяжку і рухальную функцыю); сярэдняй (хуткая хада на бегавой дарожцы) і высокай (чатыры цыклы бегу на бегавой дарожцы з нагрузкай, блізкай да максімальнай). Усе ўдзельнікі на працягу шасці месяцаў наведалі 72 сеансы заняткаў.

У час трэніровак, а таксама на працягу пяці гадоў пасля іх кожны месяц удзельнікі праходзілі тэсты на кагнітыўныя здольнасці і біямаркёры. Акрамя гэтага ў пачатку, праз 6, 12 месяцаў і 5 гадоў, усім было зроблена МРТ-сканаванне мозгу.

Вынікі паказалі, што праз 6 месяцаў толькі ў групы добраахвотнікаў, якія займаліся па праграме высокай інтэнсіўнасці, было выяўлена значнае паляпшэнне функцый гіпакампа — зоны мозгу, якая адказвае за навучанне і памяць ды найбольш уразлівая для нейрадэгенератыўных зменаў.

Таксама назіралася адмена памяншэння аб'ёму некалькіх рэгіёнаў мозгу, уключаючы і гіпакамп, якія звычайна адбываюцца з гадамі, паляпшэнне функцыянальнай сувязі паміж некалькімі нейроннымі сеткамі.

Вучоныя адзначаюць, што гэтыя станоўчыя змены захаваліся і праз пяць гадоў пасля пачатку заняткаў. Пры гэтым яны назіралася нават у тых людзей, якія перасталі выконваць практыкаванні.

Як сцвярджаюць аўтары, іх адкрыццё можа дапамагчы ў распрацоўцы рэкамендацый па фізічных практыкаваннях для пажылых людзей, а далейшыя даследаванні дазволяць ацаніць розныя тыпы практыкаванняў, якія можна ўключыць у праграму догляду людзей у гадах.

Цяпер даследчыкі вывучаюць генетычныя фактары, якія могуць рэгуляваць рэакцыю чалавека на фізічныя практыкаванні, каб зразумець, ці магчыма вызначыць, у каго яны выклічуць станоўчы эфект, а ў каго не.

Таксама вучоныя плануюць працягнуць даследаванні магчымасці выкарыстання біямаркёраў у якасці дыягнастычнага інструмента ўплыву фізічных практыкаванняў.

Каментары

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня2

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс19

І «Масад», і Ватыкан сачылі за ПВК «Вагнер» і атачэннем Пуціна1

Трамп: «Госпад выратаваў маё жыццё не проста так!» «Гэта будзе залаты век для Амерыкі» ВІДЭА24

Расійскі алігарх па выніках выбараў у ЗША прагназуе падзенне цэн на нафту4

У цэнтры Мінска на продаж выставілі кватэру ў сталінцы, дзе квадратны метр каштуе больш за 3 тысячы даляраў2

У Расіі згарэў чарговы МАЗ

Школьнікі ў Расіі выбеглі на пляцоўку падчас матча дзеля грошай ад Mellstroy. Гамяльчук не заплаціў, а бацькоў аштрафавалі2

На Нямізе пасля рамонту адчыніўся Mak.by1

Сын сакратара Рады бяспекі Вальфовіча выконвае абавязкі камандзіра 120-й брыгады1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня2

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →