Поўнае "аддзяленне народа ад рэжыму" адбылося. Ура, таварышы!
Жвір
05.09.2024
Страчана вера ў перамены ў Беларусі ў бок дэмакратыі й свабоды. Падобна, што ва ўмовах вайны ва Ўкраіне, Захад цяпер лічыць за лепшае проста ізалявацца ад нашай краіны, мінімізуючы патэнцыйную небясьпеку, каб мець магчымасьць цалкам засяродзіцца (перанесьці ўсю ўвагу) на рашэньні праблемаў выкліканых расейскай агрэсіяй супраць Украіны. Разумныя людзі даўно гэта прадбачылі, бо было ясна, што трымаць свае дзьверы для Беларусі насцеж адчыненымі й надалей можа ўяўляць небясьпеку, улічваючы дзеяньні непрадказальнага, хлусьлівага й цалкам залежнага ад выкрутасаў Крамля кіроўнага тут рэжыму. Ну, і другі момант, гэта спадзеў на аналягічны адказ беларускага боку, што павінна было б перашкодзіць грамадзянам краінаў Балтыі наведвацца ў Беларусь. Як мінімум, гэта павінна было б значна запаволіць плынь жадаючых адведаць Беларусь, што палегчыла б працу контрвыведкі. Покі такога адказу з боку кіроўнага рэжыму Беларусі не пасьледвала...
Латвія збіраецца канфіскоўваць зарэгістраваныя ў Беларусі аўтамабілі
Ну, і другі момант, гэта спадзеў на аналягічны адказ беларускага боку, што павінна было б перашкодзіць грамадзянам краінаў Балтыі наведвацца ў Беларусь. Як мінімум, гэта павінна было б значна запаволіць плынь жадаючых адведаць Беларусь, што палегчыла б працу контрвыведкі. Покі такога адказу з боку кіроўнага рэжыму Беларусі не пасьледвала...