Біньямін Нетаньяху ў сераду заявіў, што палесцінскі рух ХАМАС адхіліў усе прапановы ў рамках угоды па спыненні агню ў сектары Газа ў абмен на вызваленне закладнікаў.
Па словах прэм'ера Ізраіля, ХАМАС не ўхваліў план па ўрэгуляванні сітуацыі ў сектары Газа, які быў прапанаваны Джо Байдэнам 27 мая і зацверджаны Ізраілем. Прэм'ер удакладніў, што ХАМАС запатрабаваў унесці ў гэты план 29 карэкціровак, якія нібыта «пазбаўлялі яго ўсякага сэнсу».
Нетаньяху падкрэсліў, што пытанне ізраільскага вайсковага кантролю над Філадэльфійскім калідорам на мяжы сектара Газа і Егіпта з'яўляецца далёка не адзінай перашкодай для ўгоды з ХАМАС. Згоды няма літаральна ні па адным з пунктаў, адзначыў кіраўнік урада Ізраіля.
***
У ходзе нападу на Ізраіль 7 кастрычніка мінулага года баевікі ХАМАС выкралі больш за 250 чалавек і забілі 1200 чалавек на ізраільскай тэрыторыі.
Ізраіль у адказ пачаў маштабную аперацыю ў сектары Газа і паабяцаў знішчыць ХАМАС. Паводле звестак падкантрольнага баевікам Міністэрства аховы здароўя Газы, з 7 кастрычніка там было забіта больш за 40 тысяч чалавек.
Каментары
иначе будет гангрена.
бородатые собаки - абсолютное зло.
Сконсыў сытаць на гэтых словах. Дэградуюць не толькі лукашысты, але і іх апаненты.