Свет66

Пуцін заявіў, што падтрымлівае Харыс на выбарах у ЗША, бо яна заразліва смяецца

Кіраўнік Расіі сказаў, што яго фаварытам на выбарах у ЗША быў Джо Байдэн, але паколькі ён зняўся з гонкі і рэкамендаваў кандыдатуру Камалы Харыс, то РФ таксама яе падтрымае. Пра гэта Пуцін заявіў на Усходнім эканамічным форуме, піша «Медуза».

Камала Харыс. Фота: Joe Lamberti / AP

«Што тычыцца фаварытаў, то не нам гэта вызначаць. Гэта выбар амерыканскага народа. Нашым фаварытам, калі можна так сказаць, быў спадар Байдэн. Яго знялі з гонкі, але ён рэкамендаваў падтрымаць міс Харыс. І мы так зробім, будзем яе падтрымліваць».

Пуцін заявіў, што Дональд Трамп, калі быў прэзідэнтам ЗША, «увёў столькі санкцый у дачыненні да Расіі, колькі ніводны прэзідэнт раней не ўводзіў».

«Яна (Харыс) так заразліва смяецца, гэта кажа пра тое, што ў яе ўсё добра. А калі ў спадарыні Харыс усё добра, можа, яна ўстрымаецца ад такіх дзеянняў (увядзенне санкцый)» — заявіў Пуцін. 

ЗША неаднаразова заяўлялі пра ўмяшанне Расіі ў выбары ў Амерыцы. Выбары прэзідэнта ЗША пройдуць 5 лістапада.

Каментары6

  • дешевая попытка
    05.09.2024
    перенаправить антипутинский электорат голосовать за трампа
  • Суворая, але Справядлівая Пракурорша
    06.09.2024
    Жэўжык мой, карузьлічак на высокіх абцасіках, я ні на каліва ня сумнявалася ў трываласьці і моцы тваёй, ўспадкаванай мной ад зьдзяцінелага ўшчэнт спадара Байдэна Старога, адданасьці.
    Падтрымка твая прасякае з процілеглае паўкулі трансатлянтычным струмам, гарачэйшым за Гальфстрым, бурлівейшым ад Ніягары, Зямлю і выкладае пяшчотным ядвабным кабярцом пад мае шляхетныя пятачкі прыступкі на Капіталійскі пагорб да трону з полымя і лёду
  • Гарэзьлівы Дзявочы Сьмех
    06.09.2024
    Спадарожнік Сямёх Цнотаў падобна да Тэкэрэеўскае ружы змужае схіліцца і адверціцца Ісьцінай Праўдай нат
    Крывавага Карузьліка .
    Піцерскі Красналюдак, злапаны і прышпілены да трыбуны Крамлёўскага Палацу Сходаў прасякальным пракуроршыным рогатам, мусіць прызнаць, што Дэмпартыя ня вораг, але сябар РСФСР.
    [На тле ў цілівізары грае эстрадны шлягер вакальна інструмэнтальнага гурта блішчастагаловае спявачкі Skin "Skunk Anansie" Sad, sad, sad]

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Дактары падазраюць сардэчны прыступ». Беларуса, які абвясціў галадоўку ў Літве, забрала хуткая7

Аршанскага чыноўніка, летась асуджанага за карупцыю, зноў заўважылі побач з кіраўнікамі2

У Мінску збіраюцца пашырыць вуліцу Максіма Багдановіча

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці24

60-гадовага псіхолага з вялікім стажам судзяць за «садзейнічанне экстрэмізму»5

Папулярная сербская спявачка выступіла на канцэрце без ніжняй бялізны37

Зірніце, як схуднеў былы дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа. Вось як гэта было2

Яшчэ адзін абмен палоннымі адбыўся на мяжы Беларусі і Украіны3

Качанава: Як кажуць нашы сябры, якія прыязджаюць да нас: «вы жывяце ў раі»17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →