Грамадства22

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў акты вандалізму ў дачыненні да беларускай дыяспары ў Вільні

Офіс Святланы Ціханоўскай пракаментаваў акты вандалізму супраць беларускай прысутнасці ў сталіцы Літвы. Нагадаем, што цягам двух сутак зафіксаваныя тры інцыдэнты: былі выбітыя шыбы ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры, былі выбітыя шыбы ў памяшканні Беларускага праваслаўнага прыходу, а таксама пакінуты правакацыйны надпіс каля офіса арганізацыі «Дапамога».

«Мы рашуча асуджаем серыю актаў вандалізму ў Вільні, накіраваную супраць беларускіх арганізацыяў і ўстановаў. Абстрэлы вокнаў храма Беларускага праваслаўнага прыходу, разбітыя шыбы Цэнтра беларускай культуры, абразлівыя надпісы каля шэлтару для ўцекачоў «Дапамога» — гэта агрэсіўная акцыя з мэтай запалохаць свабодалюбных беларусаў і беларусак, якія знайшлі прытулак у Літве», — гаворыцца ў заяве Офіса.

«Такія дзеянні, відавочна, накіраваныя на тое, каб пасеяць варожасць паміж беларусамі і літоўцамі. Мы ўпэўненыя: за гэтым стаіць рэжым Лукашэнкі, які пастаянна спрабуе стварыць атмасферу страху і нянавісці ў беларускім грамадстве і ў суседніх краінах.

Заклікаем літоўскія ўлады правесці грунтоўнае расследаванне гэтых нападаў — і прыцягнуць вінаватых да адказнасці. А беларусам і беларускам у выгнанні раім быць пільнымі, дбаць пра бяспеку і падтрымліваць адно аднаго», — прапануе ОСЦ.

Каментары2

  • Жора
    05.09.2024
    Мо офіс пракаментуе сённяшні латвійскі закон аб канфіскацыі аўто шараговых грамадзян Беларусі? Нават лепей, мо заявіць пратэст?
  • Пламбір
    05.09.2024
    Жора, у нас жа ёсьць альтэрнатыва, 1) перарэгiстрацыя аўтá, 2) вываз аўтá на радзіму. Вусаў з Пазьняком свае ўжо вывезлі, без ніякіх пратэстаў.

Лукашэнка стаў прадзедам18

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам18

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →