Свет1111

Аўстрыйскі палітолаг спрагназаваў, што пачатку вайны Расіі з НАТА можа папярэднічаць паўстанне палякаў у Беларусі. А чаму не бунт рэптылоідаў?

Аўстрыйскі палітолаг Густаў Грэсель у эфіры праграмы выдання Bild выказаў думку, што падставай для вайны Расіі супраць НАТА можа стаць інсцэніроўка паўстання польскай меншасці ў Гродзенскай вобласці Беларусі, якое нібыта падтрымаюць краіны Балтыі. Для абароны хаўрусніка іх у адказ, маўляў, атакуе Расія.

Перад тым, як выказаць сваё меркаванне, Густаў Грэсель прааналізаваў карту расейска-беларускіх вучэнняў «Захад-2017». На яго думку, УС РФ тады фактычна адпрацоўвалі напад на краіны НАТА па некалькіх напрамках.

Па словах Грэселя, непасрэднай зачэпкай для вайны па такім сцэнары можа стаць інсцэніроўка паўстання польскай меншасці ў Гродзенскай вобласці Беларусі, якое нібыта падтрымаюць краіны Балтыі. А тады ўжо для абароны саюзніка іх у адказ атакуе Расія.

Грэсель адзначыў, што цяпер усе сілы ВС РФ сцягнутыя ва Украіне, ваяваць на балтыйскім кірунку няма каму. Але калі Расія атрымае верх над УСУ, то загартаваныя ў баях часці могуць перакінуць на новую вайну. Пра ўвагу да гэтага рэгіёну гаворыць, маўляў, нядаўняе аднаўленне Ленінградскай вайсковай акругі.

На думку палітолага, у выпадку новай вайны ўсё будзе залежаць ад таго, як хутка краіны Балтыі і Польшча правядуць мабілізацыю і ці спыняць УС РФ на мяжы. Тады НАТА перакіне туды сухапутныя рэзервы і выкарыстае аэрадромы Швецыі для атрымання перавагі ў паветры.

Грэсель лічыць, што Расія не будзе ўжываць ядзерную зброю, а абмяжуецца канвенцыйнай вайной. Ядзерныя пагрозы могуць пайсці ўжо толькі пасля захопу краін Балтыі, каб прымусіць Захад прызнаць іх часткай Расіі.

Сцэнарый пачатку вайны, дадзены Густавам Грэселем, адразу ж раскрытыкаваў іншы заходні эксперт Аляксандр Фрыдман, які як ураджэнец і грамадзянін Беларусі куды лепш арыентуецца ў мясцовых рэаліях, у тым ліку ў этнанацыянальнай сітуацыі ўнутры Беларусі і ў суседніх краінах. 

Называючы Густава Грэселя «адным з самых вядомых вайсковых экспертаў у нямецкамоўнай прасторы», Фрыдман называе прапанаваны ім сцэнарый з задзейнічаннем польскай меншасці «кур'ёзным».

«Паўстанне польскай меншасці ў Гродзенскай вобласці» пры падтрымцы краін Балтыі? А чаму адразу не бунт рэптылоідаў пры падтрымцы Вільні і Рыгі?», — іранічна пытаецца Аляксандр Фрыдман.

Каментары11

  • Польскі янычар
    13.07.2024
    Рашка адна супраць NATO? Не веру, што хопіць смеласці. Дурасці хопіць, а смеласці не.
  • ЭЮЯ
    13.07.2024
    Дарма Фрыдман іранізуе і Наша Ніва разам з ім. Абарона расейскамоўных ад бандэраўцаў на Данбасе выглядала таксама кур'ёзна і недарэчна, але байка пра фашыстаў і распятага хлопчыка была навязана расійскаму гледачу для апраўдання вайны. Няма ніякага значэння што на гэты конт думае Фрыдман і НН, мае значэнне толькі тое, што ўспрыме расійскі глядач у якасці праўды. Фразу "наших бьют !" чулі ? Дык вось вам і ўся логіка, умоўныя палякі ладзяць бунт, страляюць "наших мальчиков", палякаў падтрымліваюць балты, у расійскай прапаганды істэрыка, у расійскага гледача вочы на выкат, жаданне паказаць кузькіну маць і адпомсціць. Вось вам і казус-бэлі для чарговай СВО. Было ўжо сто разоў у гісторыі. Таму ўспрымайце ўсё сур'ёзна, а то нібы ў ружовых акулярах.
  • Так
    13.07.2024
    Ці тыя расейскамоўныя актывісты КР, якія захопленыя нямецкамоўнымі і англамоўмі наборамі слоў, пачнуць паўтараць гэта? 😁

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады20

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

Прыднястроўе пагадзілася на пастаўку газу з Малдовы2

У Беларусі ўстанавілі плату за дастаўку пенсіі паштальёнамі. Колькі давядзецца плаціць2

Упершыню жанчына стане губернатарам Ватыкана5

Зяленскі апублікаваў новае відэа з палонным паўночнакарэйскім вайскоўцам1

Азаронак расказаў, як чалавека, які штурхануў яго маці-кандуктарку ў аўтобусе, адправілі ў ізалятар16

У машыне расійскага акцёра Гошы Куцэнкі знайшлі цела забітай жанчыны20

У Мінску святар асвяціў аквапарк з 10-метровага трампліна9

У Мінску гарэў жылы дом6

У Гродне дзіця два месяцы крала цацкі з крамы. Яго маці хоча падаць у суд на прадаўцоў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады20

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →