У Глушкоўскім раёне Курскай вобласці знікла пантонная пераправа праз раку Сейм
Яна была пабудаваная вайскоўцамі РФ замест разбураных мастоў.
У Глушкоўскім раёне Курскай вобласці знікла пантонная пераправа праз раку Сейм, пабудаваная вайскоўцамі РФ замест разбураных мастоў, піша Радыё Свабода.
Пераправа знаходзілася паміж сёламі Клікава і Глушкова. На здымках, зробленых 19 жніўня сістэмай NASA FIRMS, пантоннага моста няма, а за 500 метраў ад таго месца, дзе ён быў, падымаецца дым.
Другая пантонная пераправа, наведзеная вайскоўцамі РФ на ўсход ад вёскі Глушкава, на спадарожнікавых здымках па-ранейшаму бачная.
Усе тры масты праз раку Сейм у Глушкоўскім раёне Курскай вобласці былі знішчаныя ўдарамі УСУ за апошнія некалькі дзён. Масты і пантонныя пераправы праз Сейм маюць важнае значэнне для лагістыкі расійскіх вайскоўцаў у гэтым раёне.
Каментары