Культура33

Як адна смелая думка разграміла крыжакоў пад Грунвальдам роўна 614 гадоў таму

15 ліпеня — гадавіна Грунвальдскай бітвы (1410 год).

Грунвальд: не было б перамогі, калі б не падзеі, якія адбыліся недалёка ад поля бою, у Берасці ды размешчаных па-над Віслаю Казяніцах і Чэрвіньску. Як гэта было? 

Грунвальдская бітва часцей за ўсё апісваецца так: крыжакі стаміліся ў спякоту і пайшлі ў бой, выкапаўшы перад тым воўчыя ямы. Атакуючы, паўдзікія жмудзіны ўніклі засады, выкрылі сакрэты, а польска-літоўскія рыцары зрабілі ўсё астатняе. Пра тое, што Грунвальд быў выбітнай справай не толькі на полі бітвы, але і ў лагістыцы, мала пісалася. Урэшце ў параўнанні з драматычнаю бітваю апісанне падрыхтоўкі да яе не такое цікавае.

Таемная сустрэча

Лістапад 1409 года. Ягайла арганізоўвае таемную канферэнцыю ў Берасці, горадзе на мяжы Каралеўства Польскага і ВКЛ, падчас якой дае загад пабудаваць мост цераз Віслу, каб мець магчымасць хутка перакінуць польскую армію і аб'яднацца з сіламі Вітаўта. Натхненне, праўдападобна, чэрпае з выданага чатыры гады да таго трактату «Бэліфортыс», які быў прызначаны для нямецкага караля Рупрэхта III. Там апісваюцца ўсе ваенныя вынаходніцтвы, напрыклад, мост, які абапіраецца на чоўны, то бок пантонны мост. Такія канструкцыі выкарыстоўваюць арміі па ўсім свеце і да сёння.

У Берасці Ягайла таксама дамаўляецца з татарскім ханам аб падтрымцы. І ўрэшце едзе ў Белавежскую пушчу, дзе дае загад пра вялікае паляванне, а мяса забітай жывёлы — засаліць і захаваць такім чынам, каб было чым пракарміць будучае войска.

Зімовая падрыхтоўка

Польскі храніст таго часу Ян Длугаш так пісаў пра планы Ягайла: «Загадваю пабудаваць мост на лодках, а займацца тым даручаю старасту радомскаму Дабрагосту Чорнаму з Аджыволі, шляхціцу гербу Наляч. Пабудаваў гэты мост у Казяніцах за кошт караля тайна знакаміты майстар Яраслаў, і ўся зіма пайшла на яго будаўніцтва».

Мост за палову дня

Позняе сярэднявечча — польскія і літоўскія землі па-ранейшаму ўкрытыя густымі лясамі, ганцу з весткай трэба шмат дзён, каб адолець адлегласці, якія сёння мы праязджаем машынай за некалькі гадзін. А польскі кароль цэлую зіму 1409—1410 гадоў рыхтуе элементы маста, які будзе пабудаваны цераз Віслу пад горадам Казяніцы. 150 лодак ды масніцаў — усё патрэбнае для пераходу праз паўкіламетровай шырыні раку. І ўсё гэта перавозіцца ўніз па рацэ на 150 км у раён Чэрвіньска.

Трохдзённая пераправа

На Вісле за 80 кіламетраў на поўнач ад Варшавы ляжыць невялікае мястэчка Чэрвіньск. Ёсць у ім манастыр яшчэ з часоў Ягайлы. Хаты, пажарная частка, крама, паштовае аддзяленне і будынак адміністрацыі стаяць вакол рынку. Гэта тут у 1410 годзе адбыўся адзін з найважнейшых момантаў аперацыі, якія паўплывалі на вынік бітвы. Тут пры канцы чэрвеня 1410 вырастае паўкіламетровы мост. Будаўнікі мосту нават як на сённяшнія умовы, зрабілі вялікую працу, бо мост павінен быў паўстаць за восем гадзінаў.

І па збудаваным мосце на працягу трох ліпеньскіх дзён Віслу перасеклі больш за 18 тысяч конных, 4 тысячы пяхоты, 300 гармат і 8 тысяч падводаў, запрэжаных дзясяткамі тысячі валоў. Уся калона войска выцягнулася на 140 км! Кароль таксама падумаў пра ахову падчас пераправы. «Пры ўваходзе на мост Кароль Уладзіслаў размясціў выбраны атрад узброеных рыцараў, якія прадухілялі тлум і блытаніну сярод уваходзячых. Акрамя таго, па баках мост забяспечылі магутнымі балкамі…» — пісаў Длугаш.

Гэта быў праект настолькі эфектны, што, паводле крыніцаў, Магістр Тэўтонскага ордэну Ульрых фон Юнгінген не змог паверыць, што яго апанент можа арганізаваць нешта настолькі складанае. І за пыху сваю ён заплаціў жыццём.

Сіла розуму і ўяўлення

Такім чынам сярэднявечны ўладар родам з глухой Літвы даказаў, што ён можа выкарыстоўваць розум, планаваць і ўпарта дамагацца сваёй мэты з дапамогай правільных людзей. Грунвальдскай перамогі не было б без разумных людзей, якія прачыталі неабходную кнігу і сваечасова падсунулі непісьменнаму цару дзёрзкі план. Для яго рэалізацыі былі неабходны таксама добрыя арганізатары і будаўнікі. Заслуга Ягайлы была ў мужнасці прыняцця нестандартных рашэнняў. Нашы продкі, каб выйграць Грунвальдскую бітву спачатку павінны былі выйграць бітву ў сваіх галовах — стварыўшы смелае бачанне, а затым прымяніўшы яго на практыцы.

Паважаныя нашчадкі пераможцаў Грунвальдскай бітвы: беларусы, палякі, літоўцы, украінцы і татары, у гэты дзень я жадаю вам, каб вы мелі такое ўяўленне, інтэлект і настойлівасць, як калісьці яны.

Каментары3

  • Той яшчэ трындзежнік гэты Длугаш
    15.07.2024
    Насамрэч усё вырашыла тактычнае адступленне Вітаўта, пра што пасля напішуць шведы, але аніяк не Длугаш...
  • Такойтавіч
    15.07.2024
    "непісьменнаму цару"
    Ягайла быў "царом"? )))
  • Віталь
    15.07.2024
    Ягайла быў не з глухой Літвы. У Віцебску нарадзіўся і рос

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні6

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні

Усе навіны →
Усе навіны

БелАЗ збіраецца асвоіць выпуск тэхнікі для работ пад зямлёй2

У Славакіі праходзяць шматтысячныя пратэсты супраць прарасійскай палітыкі ўрада Фіцы8

Былы твар «Белсата» Алесь Залеўскі вярнуўся на тэлеканал10

Беларускія добраахвотнікі паставілі на ўкраінска-беларускай мяжы «перадвыбарчы» білборд ФОТЫ5

«Рэпарцёры без межаў» падалі на Лукашэнку ў Міжнародны крымінальны суд2

На датэрміновым галасаванні ўжо вывелі лічбу ў 35,99%6

У порт Тартуса прыйшлі расійскія караблі. Расія выводзіць войскі з Сірыі?4

Адбылася аварыя на каналізацыйным трубаправодзе ЦЭЦ-3 у Мінску3

Падчас «інтэрв’ю» на БТ Верамейчык спрабаваў патлумачыць Гладкай ролю Каліноўскага. «Мы, канечне, выразалі»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні6

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні

Галоўнае
Усе навіны →