Здарэнні

Міліцыя страляла ў двары мінскага шматпавярховіка. Што здарылася?

12 ліпеня міліцыя атрымала паведамленне, што ў двары шматпавярховіка ў мінскім мікрараёне Шабаны мужчына з нажом у руках пагражае ўсіх зарэзаць. На месца неадкладна прыбылі супрацоўнікі Заводскага РУУС сталіцы, паведаміла прэс-служба МУС.

Скрыншот з відэа

«Ён цяпер крычыць, яму здаецца, што ўсе глядзяць на яго, і ён крычыць, што ўсіх зарэжа. Вельмі агрэсіўна сябе паводзіць. Я баюся нават выйсці да яго», — расказала маці мужчыны, якая і патэлефанавала ў міліцыю.

Пасля прыбыцця на месца сілавікі запатрабавалі ў мужчыны супакоіцца і кінуць нож, які ён трымаў у руках, на зямлю. Аднак, паводле версіі міліцэйскай прэс-службы, мужчына не паслухаўся, стаў размахваць зброяй і накіраваўся ў бок міліцыянераў. Пасля таго яны пачалі страляць: спярша ў паветра, а пасля — па нагах мужчыны.

@nashaniva Міліцыя страляла ў двары ў мінскіх Шабанах. Што здарылася? #беларусь #мінск #менск #минск #шабаны #немига #няміга #милиция #беларусы #чп #нашаніва ♬ Criminals - F.O.O.L

Вядома, што 34-гадовага мінчука ўжо не раз прыцягвалі да крымінальнай адказнасці, у тым ліку за хуліганства. Таксама, паводле сцвярджэння міліцыі, у мужчыны ёсць і адміністратыўкі за з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення.

Каментары

Столькі аўтобусаў на мяжы з Літвой і Польшчай яшчэ не было13

Столькі аўтобусаў на мяжы з Літвой і Польшчай яшчэ не было

Усе навіны →
Усе навіны

«Праца зрушылася з месца». Ціханоўская згадала пра пашпарт Новай Беларусі17

Замест Сахашчыка ў Аб'яднаным пераходным кабінеце цяпер будзе Кабанчук19

Беларус прыйшоў на канферэнцыю Новай Беларусі з яркім манікюрам у падтрымку Камалы Харыс ФОТЫ41

Сабакі чуюць па паху, калі чалавек у стрэсе. І вось што яны тады робяць2

З'явілася ВІДЭА выбуху на аэрадроме ў расійскім Марозаўску пасля ўкраінскага ўдару1

Пад Мінскам праходзяць спаборніцтвы па аджыліці. Што гэта такое?

Украінцы патапілі расійскую падводную лодку «Растоў-на-Доне»8

Слюнькін: Магчыма, вызваленне беларускіх палітзняволеных абмяркоўваецца на іншым трэку2

Блогер Ілья Варламаў расказаў, чаму вучыць беларускую мову. Не абышлося і без сямейных повязяў19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Столькі аўтобусаў на мяжы з Літвой і Польшчай яшчэ не было13

Столькі аўтобусаў на мяжы з Літвой і Польшчай яшчэ не было

Галоўнае
Усе навіны →