«Не прыдумаў, як нарэзаць». Беларус паказаў у тыктоку, як забівае цвік магілёўскай каўбасой
Хлопец апублікаваў у тыктоку ролік, у якім паказаў, як забівае цвік каўбасой вытворчасці Магілёўскага мясакамбіната. Цвік паддаецца, а каўбасе, прынамсі вонкава, нічога не робіцца.
Каўбаса называецца Cosa Nostra і, як сцвярджае і сам аўтар роліка, і некаторыя каментатары да яго, яна вельмі смачная. Адно што толькі нарэзаць праблема. Паламаць таксама: на відэа хлопец спрабуе гэта зрабіць, але яна толькі крыху гнецца.
Каментатары сярод іншага раяць хлопцу выкарыстоўваць такі прадукт як сродак для самаабароны, бо «ў законе нічога пра каўбасу не сказана, што ёй нельга абараняцца».
У Беларусі збанкрутаваў вядомы вытворца каўбас па польскіх рэцэптах
Беларус патлумачыў у тыктоку, чаму варта заўсёды перавешваць на касе ўжо ўзважаную каўбасу
У Мінску паказалі палку каўбасы вагой 15 кілаграмаў
«Шаурма — глупства, смажанка з Кіраўска — топ». Дзеля гэтага фастфуду беларусы праязджаюць сотні кіламетраў
Каментары