У Гомелі аб'явілі конкурс шансона. Але песні з матам і жаргонам не прымуць
Фестываль шансона пройдзе з 13 па 15 верасня ў рамках святкавання Дня горада ў Гомелі. Аўтарам і выканаўцам прапануюць паўдзельнічаць у конкурсе — даслаць відэа з выкананнем любімай песні. Але да ўдзелу дапусцяць не любую кампазіцыю, піша «СБ».
Музычны твор можа быць сольным, у складзе дуэта, гурта, песня павінна адпавядаць жанру шансона, агульнапрынятым маральным і эстэтычным нормам, тэксты не павінны ўтрымліваць ненарматыўную лексіку і жаргон. Выконваць трэба абавязкова ўжывую.
Пераможцам абяцаюць прызы. Гала-канцэрт пройдзе 12 верасня ў Гомельскім грамадска-культурным цэнтры.
Каментары
Шарапаў заўсёды пабябздіть )
Але пасля невялікай нарады арганізатары конкурсу зрабілі выключэнне для супрацоўнікаў МУС, бо высвятлілася, што іхны ўдзел абавязковы, але іншай мовы тыя ўсё роўна ня ведаюць.