Палітвязень Руслан Ліннік не выйшаў з калоніі пасля адбыцця чатырохгадовага тэрміну
Стала вядома, што Руслана Лінніка не выпусцілі з калоніі 8 кастрычніка, калі ў яго скончыўся тэрмін зняволення. Замест гэтага палітвязня перавялі ў СІЗА ў Калядзічах. Што ставяць яму ў віну — невядома, піша тэлеграм-канал «Краіна для жыцця».
Руслан Ліннік — блогер, які з 2020 года рабіў ролікі на грамадска значныя і палітычныя тэмы. Да лютага 2021 года ягоны канал налічваў больш за 90 тысяч падпісчыкаў.
Руслана затрымалі 20 лютага 2021 года ў Віцебску. Паводле абвінавачання, ён размясціў у сваім канале ролік з абразамі прадстаўнікоў міліцэйскага ведамства.
Рашэннем суда ён быў асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Каментары