Прэм'ер Венгрыі Віктар Орбан раней анансаваў замежную паездку, але не называў лакацыю. Абяцаў толькі болей «нечаканых сустрэч».
Журналісты венгерскага партала 444.hu адсачылі па радарах шлях урадавага самалёта Dassault Falcon 7X. Ёсць высокая імавернасць, што на ім Віктар Орбан ляціць у Кітай — гэты борт ён звычайна выкарыстоўвае для замежных візітаў.
«Паводле нашай інфармацыі, пасля паездак у Кіеў, Маскву і Азербайджан Віктар Орбан накіроўваецца ў Кітай», — піша выданне.
Борт павінен прызямліцца раніцай панядзелка па мясцовым часе.
Нагадаем, нядаўна Орбан лятаў у Маскву і сустракаўся з Пуціным.
Каментары