Грамадства1515

Гамяльчук пракаціўся з дзяржсцягам, каб падняць патрыятызм. У выніку застаўся без BMW і абвінаваціў ва ўсім Польшчу

Паездка двух чорных аўтамабіляў з чырвона-зялёнымі сцягамі па вуліцах Гомеля атрымала свой працяг. Гісторыю пераказаў «Флагшток».

Скрыншот відэа з тыктоку Karpyxa

Жыхар Гомеля Арцём Карпенка з сябрамі зладзіў гонкі на чорных BMW з чырвона-зялёнымі сцягамі 27 чэрвеня. Відавочцы тады казалі, што ДАІ не адрэагавала на сітуацыю. Аднак гісторыя атрымала працяг.

Карпенка ў тыктоку расказаў аб праблемах, якія ў яго ўзніклі праз жаданне «падняць патрыятызм і дух» і пракаціцца з дзяржсцягамі.

Усё пачалося з паездкі з сябрамі на шашлыкі. Акрамя шашлыкоў, у гандлёвым цэнтры сябры купілі чырвона-зялёныя сцягі і вырашылі пакатацца з імі па горадзе. Падчас паездкі хлопцы высоўваліся з люка са сцягам.

@nashaniva Гамяльчук пракаціўся з дзяржсцягам і застаўся без BMW #беларусь #нашаніва #лукашенко #александрлукашенко #белорусы #гомель ♬ Funny - Gold-Tiger

«Вырашылі паказаць свой лёгкі патрыятызм, як падняць дух людзей, як падняць настрой… Узбадзёрыцца, прыцягнуць увагу», — так расказаў Арцём пра сваю матывацыю.

Ужо праз паўгадзіны, па словах Арцёма, да іх пад'ехаў экіпаж ДПС і стаў выпісваць штрафы: за таніроўку, за тое, што высоўваліся падчас руху, не ўключалі паваротнікі. Штрафы ён назваў «лаяльнымі».

Відэа распаўсюдзілася ў сеціве, яго апублікавалі незалежныя СМІ. Пасля гэтага Карпенку і ягоных сяброў выклікалі ў ДАІ. Хлопцаў аштрафавалі зноў. Арцём не ўдакладніў, па якіх артыкулах.

3 ліпеня Арцёма затрымалі. У цэнтры горада ягоны BMW выхапіў з патоку інспектар ДПС. Гамельчука пасадзілі ў міліцэйскае аўто, інспектар патэлефанаваў начальніку.

«Я яго злавіў», — сказаў інспектар.

«Пасля гэтага ён стаў шукаць, да чаго «дакалупацца». У машыне было сямігадовае дзіця без спецыяльнага ўтрымліваючага прыстасавання, і машына была затаніраваная».

BMW Арцёма ў цэнтры Гомеля. Скрыншот відэа з тыктоку Karpyxa

Неўзабаве пад'ехала машына са старэйшымі міліцыянтамі. Яны пачалі дагляд, адчынілі ўсе дзверы і капот. Даішнікі сказалі Арцёму, што цяпер яны едуць на штрафстаянку.

«Мне пачынаюць усе штрафы выпісваць, мабілу канфіскуюць, кажуць, калі не аплаціш штрафы, мабіла пойдзе ў рахунак дзяржавы…»

Пасля аплаты штрафу Арцём даведаўся, што не зможа забраць аўтамабіль са штрафстаянкі — два ці тры дні будзе праводзіцца экспертыза VIN кода.

Пасля гэтага Арцёма выклікалі ў РАУС.

«Магчымасць перабіцця VIN кода», — паведаміў міліцыянт у РАУС.

Арцём упэўнены, што ўсе ягоныя праблемы праз каментатараў у сацыяльных сетках.

«Вынік — з-за беларускага сцяга, я езджу па ДАІ, РАУС, мая машына стаіць на штрафстаянцы, б**ть, гэта проста смешна. Вырашыў падняць патрыятызм, дух. Але калі я быў таніраваны, людзі падумалі, што мне ўсё можна. Праз тое, што засунуў беларускі сцяг, мне ўжо ўсе законы не пісаныя…» — падзяліўся эмоцыямі Арцём.

Арцём упэўнены, што за каментатарамі стаяць варожыя сілы з-за мяжы:

«Я за Беларусь, я за нашага Лукашэнку, а ўсе каментатары з Польшчы».

Каментары15

  • Як смешна
    07.07.2024
    з дурня
  • Я б яшчэ на суткі закінуў
    07.07.2024
    Выдатна
  • Смык
    07.07.2024
    [Рэд. выдалена]

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі7

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску сёння адзначылі Дзень горада ФОТЫ36

Мінскую школьніцу збілі проста на жоўта-белым пераходзе4

У Мінску мужчына пераходзіў вуліцу абы-дзе і загінуў1

Былы каліновец запусціў уласны брэнд. Сродкі пойдуць на дапамогу21

Беларус намаляваў на саламяных цюках пад Астраўцом карціну ВІДЭА2

Украіна падала саюзнікам спіс цэляў, па якіх хацела б біць дальнабойнымі ракетамі2

Нечакана для сябе сёстры-блізняты Груздзевы высветлілі, што маюць розныя нацыянальнасці38

Расійскі бацька пайшоў ваяваць ва Украіну пасля гібелі там сына, але першым пахавалі яго самога17

«Калі перайшоў на Videobel па спасылцы». Найлепшыя твіты тыдня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі7

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →