Арына Сабаленка афіцыйна адхіліла запрашэнне МАК на Алімпіяду-2024 у Парыжы
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) абнавіў даныя ў спісе нейтральных атлетаў з Беларусі і Расіі, дапушчаных на Алімпійскія гульні-2024 у Парыжы.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка афіцыйна адмовілася ад удзелу на турніры. Пад яе прозвішчам указана «запрашэнне адхілена», звяртае ўвагу Прессбол.
Дарэчы, запрашэнне прынята Вікторыяй Азаранкай. Абедзве тэнісісткі на дадзены момант лечацца ад траўмы пляча і не гуляюць на «Уімблдоне».
Нагадаем, што ў спісе нейтральных атлетаў з Беларусі, дапушчаных да Алімпійскіх гульняў-2024 у Парыжы, лічыцца 16 чалавек.
Каментары