Грамадства11

«Звычайна лісты даходзілі рэгулярна». Ад Рыгора Кастусёва няма лістоў паўтара месяца

Зяць палітыка Дзмітрый Антончык паведаміў «Вясне», што з пачатку траўня ад Рыгора Кастусёва на волю не дайшоў ніводны ліст — хоць раней такога вялікага перапынку ў ліставанні не было. Асуджаны на вялікі тэрмін палітвязень цяжка хворы.

Рыгор Кастусёў

67-гадовага старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва ўтрымліваюць за кратамі ўжо больш за тры гады. У верасні 2022 года яго прызналі вінаватым у «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» і прызначылі яму 10 гадоў калоніі.

У зняволенні ў палітвязня абвастрыліся праблемы са здароўем — у яго выявілі анкалагічнае захворванне. У красавіку яму зрабілі аперацыю па вывядзенні катэтара з мачавіка, пасля якой адразу перавялі ў турэмную камеру. 

Па словах Дзмітрыя Антончыка апошняя вестка ад палітвязня была 9 траўня:

«Апошняя паштоўка, нават не ліст, была 9 траўня з віншаваннямі да Дня народзін ягонай жонкі. Але бачна, што ў яго вельмі вялікія праблемы з ліставаннем, бо лісты яму не даходзяць. Бывае, піша, што «не атрымаў адказу, таму пішу зноў». Таму апошнія лісты былі больш перапісваннем аднаго таго ж».

Як вынікае з апошніх лістоў Рыгора Кастусёва, пасля аперацыі па вывядзенні катэтара з мачавіка, якая адбылася напачатку красавіка, у палітвязня былі запланаваныя ў траўні некалькі абследаванняў у Мінску.

«Звычайна там больш месяца не трымаюць, але амаль два месяцы ўжо няма лістоў. Таму невядома ні дзе ён, ні як. Раней не было такога, каб такія вялікія перапынкі былі ў ліставанні. Звычайна лісты даходзілі рэгулярна».

Дзмітрый Антончык мяркуе, што за гэты час Рыгора Кастусёва маглі пераводзіць у Бараўляны на абследаванне, таму маглі ўзнікнуць праблемы з ліставаннем на пэўны час. Але звычайна абследаванні займаюць менш часу, таму сваякі хвалююцца праз адсутнасць сувязі з палітвязнем.

Рыгор Кастусёў быў затрыманы 12 красавіка 2021 года ў Шклове. 5 верасня суддзя Уладзімір Арэшка прызнаў Рыгора вінаватым і прысудзіў яму10 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. У івацэвіцкай калоніі № 22, дзе палітвязень спачатку адбываў тэрмін, яго некалькі разоў змяшчалі ў ШІЗА, а пазней перавялі ў ПКТ.

У судзе Івацэвіцкага раёна 15 студзеня адбыўся суд па замене палітвязню рэжыму ўтрымання. Па рашэнні Сяргея Кухацкавольца, Рыгора Кастусёва перавялі на турэмны рэжым у Гродна. 

У зняволенні ў палітвязня выявілі падазрэнне на анказахворванне. Напачатку красавіка сваякам палітвязня стала вядома, што яму зрабілі аперацыю — вывелі катэтар з мачавіка. Аперацыя зняла небяспеку разрыву пузыра ў Кастусёва, але ўскладніла знаходжанне палітвязня ў турме.

Каментары1

  • Acab
    01.07.2024
    Пасадзілі ў ізалятар

Украінка з расійскім пашпартам Анна Асці будзе двойчы запар збіраць «Мінск-Арэну»2

Украінка з расійскім пашпартам Анна Асці будзе двойчы запар збіраць «Мінск-Арэну»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 24-гадовы электрасамакатчык выехаў проста пад колы «Форда» — відэа5

На аўтараў і гасцей белсатаўскага шоу «План:Б» заведзена крымінальная справа

SpaceX Ілана Маска вывеў першую прыватную асобу ў адкрыты космас1

Назвалі нечаканую прычыну абвалу моста ў Дрэздэне3

Астапеня патлумачыў, чаму наступная рэвалюцыя будзе рэвалюцыяй тыктоку6

У Салігорску двое дзяцей ледзь не патанулі ў тэхнічным вадаёме

У Расіі судзяць адвакатаў Навальнага. Ім пагражае да шасці гадоў калоніі1

Ва Украіне беларускага добраахвотніка пакаралі ўмоўным тэрмінам за хуліганства з выкарыстаннем зброі

«Ці не зашмат вы на сябе ўзялі?» Ціханоўская адказала на вострыя пытанні пра статус Нацыянальнай лідаркі65

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінка з расійскім пашпартам Анна Асці будзе двойчы запар збіраць «Мінск-Арэну»2

Украінка з расійскім пашпартам Анна Асці будзе двойчы запар збіраць «Мінск-Арэну»

Галоўнае
Усе навіны →