Грамадства77

«Часнок, цыбуля, агуркі, памідоры — усё пад вадой. Шкада працы!» Вёску ў Ельскім раёне затапіла

Жарты пра беларускую Венецыю і гандолы ў жыхароў вёскі Роза Люксембург у Ельскім раёне не выклікаюць усмешкі. Пад ваду сышлі прыватныя агароды і калгаснае поле. Плавае нават мэбля ў дамах. Вяскоўцы абвінавачваюць мясцовыя ўлады.

Затопленыя гароды. Скрыншоты відэа

У некаторых месцах населенага пункта немагчыма прайсці нават у гумовых ботах. Некалькі відэа з вёскі Роза Люксембург на Ельшчыне выклаў у тыкток блогер, які пазначыў, што затапленне адбылося 13 чэрвеня. Найбольш папулярны ролік пачынаецца з таго, як мясцовая жанчына (аўтар называе яе баба Зіна) вельмі эмацыянальна размаўляе з кімсьці за кадрам — меркавана, з прадстаўніком Ельскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм.

@alexerolski

♬ оригинальный звук - Алекс

— Уся рэспубліка будзе ведаць, я размажу ваш Ельскі ПМС! — абураецца жанчына.

Нябачны суразмоўца спрабуе нясмела апраўдацца:

— Анатольеўна, вы думаеце, адны? Я ўчора з 6 раніцы да 9 вечара…

— Што вы там у кабінетах? І бухгалтэрыі граблі дайце, хай грабуць!

Вяскоўцы з жалем і сумам глядзяць на затопленыя гароды. Тая сама баба Зіна спрабуе прайсці па найбольш затопленых месцах, але кажа, што далей не пойдзе, бо вады вышэй за калена.

— Ну а што рабіць, што рабіць? Усё прападзе, — безнадзейна ўздыхае жанчына. — Працы шкада, столькі ж уклалі. Часнок, цыбуля, агуркі, памідоры — усё пад вадой. Душа баліць.

@alexerolski #затопление #вода #паводок #новости #беларусь #огород #дом #ужас #стихийноебедствие #13июня #срочно #наводнение #природа #компенсация #ущерб #соседи #помощь ♬ оригинальный звук - Алекс

Жанчына дадае, што калгаснае поле — збожжавыя, кукуруза — таксама затоплена. У тым, што адбылося, мясцовыя абвінавачваюць Ельскае ПМС. У каментарыях аўтар відэа тлумачыць, што былі дажджы, абводныя каналы засмеціліся, службы іх не чысцілі і чамусьці не адчынялі шлюзы для таго, каб вада сцякала ў раку.

За дзень ролік набраў больш за 700 тысяч праглядаў.

Каментары7

  • Да уж
    15.06.2024
    Жалко людей
  • Злобный вожык
    15.06.2024
    Покопайся в своих складках, баба Зина, может найдёшь там огурцы и кабанчика.
  • Anat
    15.06.2024
    На пустом месте месные власти подставили Власть. Похоже людей знающих как устроена мелиорация и работа с отводом воды не осталось. Однозначно надо больше технорей на места назначать, а не только из сельхозвузов 

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве забілі канструктара крылатых ракет26

Беларускія дэмакратычныя сілы правядуць з'езд у Варшаве ў дзень прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі4

Былы юрыст штаба Бабарыкі купіў на аўкцыёне працу Марка Шагала1

У Баранавічах арыштавалі сем былых работнікаў закрытай незалежнай газеты «Інтэкс-Прэс»2

«Ёй было вельмі дрэнна апошнім часам». Знаёмыя пра Святлану Круцікаву, якая скончыла жыццё самагубствам пасля ціску міліцыі4

Офіс Ціханоўскай стварыў ананімную форму для фіксацыі парушэнняў на выбарах2

Вядомай блогерцы, памерлай ад раку, паставілі кранальны помнік7

У Мінскім заапарку выбралі сімвал 2025 года

Даляр сёння зноў пераадольваў планку 3,5 рубля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі

Галоўнае
Усе навіны →