Увечары 21 красавіка затапіла дарогу Р-28 каля вёскі Пасынкі Мядзельскага раёна. Ратавальнікі заняліся аднаўленчымі работамі, ДАІ арганізавала абʼезд, паведамляе МНС.
Шырыня дарожнага палатна на падтопленым участку дарогі — 6 метраў, вада размыла абочыны на 25 метраў.
На месцы падтаплення працавалі сем адзінак тэхнікі — падсыпалі ўчастак падтопленай дарогі.
Супрацоўнікі ДАІ арганізавалі абʼезд. У 23:10 у нядзелю рух быў адноўлены па адной паласе.
Працы на ўчастку будуць працягнуты і сёння.
Каментары