Ежа11

Крэм-суп з крэветкамі — рэцэпт

Лёгкая і сытная страва з морапрадуктамі. У сметанкова-сырным булёне — бульба, духмяная гародніна і свежая зеляніна.

Creamy Shrimp Chowder
Фота: olgasflavorfactory.com

Каб прыгатаваць крэм-суп з крэветкамі, спатрэбіцца:

  • 8 шклянак вады (можна выкарыстоўваць агароднінны булён)
  • 200 г нарэзанага лустачкамі мяккага сыру тыпу President ці Hochland, або нарэзаны плаўлены сырок
  • 200 г сыру бры
  • 1 цыбуліна, дробна нарэзаная
  • 1 морква, абабраная і здробненая
  • 1-2 сцябліны сельдэрэю, нарэзаныя тонкімі лустачкамі ці дробнымі кубікамі
  • 3 бульбіны сярэдняга памеру, абабраныя і дробна нарэзаныя
  • 450 г пачышчаных крэветак
  • 1-2 сухія лаўровыя лісты, соль, чорны молаты перац
  • 1/2-1 сталовая лыжка сухіх траў і спецый, такіх як цыбулевая соль, часночны парашок, сухая пятрушка і г. д.
  • свежая зеляніна, здробненая (пятрушка, зялёная цыбуля, кроп і г. д.)

Як гатаваць:

 1. У рондалі сярэдняга памеру закіпяціце ваду.

 2. Тым часам зніміце з мяккага сыру абгортку. Сыр бры нарэжце дробнымі кубікамі (скарынку зрэжце).

3. Падрыхтуйце гародніну. Дробна нарэжце цыбулю, моркву натрыце на тарцы, сельдэрэй і бульбу нарэжце дробнымі кубікамі.

4. Дадайце кавалачкі мяккага сыру ў кіпень і перамешвайце венчыкам, пакуль увесь сыр не растворыцца. Дадайце кубікі сыру бры. Сыр бры не расплавіцца цалкам, але стане мяккі.

5. Дадайце ў суп цыбулю, моркву, сельдэрэй, бульбу і лаўровы ліст. Прыпраўце па смаку соллю, перцам і любым спалучэннем сухіх траў і спецый, якія вам падабаюцца. Тушыце на сярэдне-слабым агні каля 15 хвілін, пакуль бульба не стане мяккай.

6. Пакуль варыцца бульба, падрыхтуйце крэветкі. Пры неабходнасці пачысціце іх і абсмажце.

7. Дадайце крэветкі ў суп. Гатуйце каля 5 хвілін і сачыце за тым, каб крэветкі не пераварыліся. Як толькі яны стануць ружовыя, зніміце з агню.

8. Дастаньце лаўровы ліст і ўпрыгожце суп свежай зелянінай.

Каментары1

  • клуб Нічка
    22.06.2024
    Рэд., якія крэветкі? вось вы 2 папярэдніх шабата публікавалі рэцэпты з трускаўкамі, а сёння ж...
    "Первое летнее полнолуние, имеющее необычное название «Клубничная Луна», произойдет после июньского солнцестояния 22 июня. Подобные совпадения происходят нечасто: последний раз полнолуние выпадало на дни солнцестояния 49 лет назад, 22 июня 1967 года, а повторится оно теперь только 21 июня 2062 года — через 46 лет."
    дзе клубнічка?

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі24

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Цэнтр Мінска сёння перакрыюць для ўсіх відаў транспарту — едзе Пуцін11

Кіраўніка крымінальнай міліцыі Клімавічаў арыштавалі за хабар. Пагражае да 15 гадоў10

Пара ажанілася з-за размеркавання. Суд прызнаў шлюб несапраўдным3

Трамп прызначыў «цара» па пытаннях штучнага інтэлекту і крыптавалют4

Адбылося лёсаванне новага футбольнага турніру — Клубнага чэмпіянату свету1

У Беларусі працягнулі зямельную амністыю

Лаўроў: Расія спадзяецца, што сігнал ЗША па «Арэшніку» быў успрыняты сур'ёзна3

Гнілое, затое нядорага. Як папулісцкі ўказ Лукашэнкі аб абмежаванні нацэнкі ўплывае на ўсіх удзельнікаў ланцужка паставак гародніны6

21-гадовую дзяўчыну з Баранавічаў судзяць па чатырох палітычных артыкулах10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі24

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →