Грамадства11

Якія змены чакаюцца для работнікаў і працадаўцаў

Абнаўленні, якія плануюць, асабліва закрануць тых, хто сядзіць без працы, ці ў пошуку.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Змены ў законы па пытаннях занятасці дэпутаты прынялі ў другім чытанні 17 верасня. Яны ўступяць у сілу, калі будуць ухвалены Саветам Рэспублікі і падпісаны Лукашэнкам.

Гэтыя змены мусяць закрануць як наймальнікаў, так і тых, хто шукае працу.

Асноўныя новаўвядзенні для суіскальнікаў працы

Зарэгістравацца ў якасці беспрацоўнага можна будзе без прывязкі да месца рэгістрацыі. 

Калі цягам месяца пасля звальнення вы зарэгіструецеся ў службе занятасці, то можаце разлічваць на дапамогу па беспрацоўі.

Сам перыяд выплаты дапамогі па беспрацоўі хочуць скараціць з шасці да трох месяцаў. Але варта адзначыць, што памер гэтай дапамогі мізэрны (максімум 80 рублёў на месяц). 

З'явіцца больш катэгорый беспрацоўных, якім дадуць дадатковыя гарантыі па працаўладкаванні ў кошт броні.

Максімальны тэрмін знаходжання на ўліку ў якасці беспрацоўнага зменшаць з 18 да 12 месяцаў.

Змены для наймальнікаў

Ім плануюць даць больш магчымасцяў для пошуку работнікаў.

Наймальнікі змогуць атрымаць магчымасць заяўляць у агульнарэспубліканскі банк вакансій не толькі дзеючыя вакансіі, але і тыя, якія з'явяцца ў перспектыве.

Пры гэтым будзе забаронена размяшчаць вакансій на анлайн-рэсурсах, калі гэтыя працоўныя месцы не заяўлены ў агульнарэспубліканскі банк вакансій.

Можна будзе публікаваць вакансіі не толькі па працоўных, але і па грамадзянска-прававых дагаворах.

Запрацуюць квоты на працоўныя месцы для інвалідаў.

Гэтыя і іншыя змены могуць уступіць у сілу з 1 студзеня 2025 года.

Цалкам азнаёміцца з законапраектам можна па спасылцы.

Каментары1

  • Acab
    01.10.2024
    Дзяржаба не павінна бруднымі сваімі лапамі мацаць дамовы паміж работнікам і наймальнікам. Нават бачыць яе зьместу.
    Шмат хто з так званае дэмакратычнае апазыцыі лічыць гэдак жа?! Так вось, галубочкі, вашая прэтэнзыя да рэжыму ў тым, што на вашую думку не падлукашэнкі, а вы маеце пхаць пысу ў чужыя справы.

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ3

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →