Грамадства22

Пагоня застанецца на гербе Беластока нягледзячы на пярэчанні геральдыстаў

Пытанне аб замене герба Беластока адкладзенае на нявызначаны час. Нягледзячы на негатыўныя заключэнні геральдычнай камісіі і заклікі да змены, гарадскія ўлады вярнулі праект на дапрацоўку, піша Most.

Wikimedia Commons

У Беластоку на пасяджэнні гарадской рады абмяркоўвалася пытанне аб замене герба горада, што на думку геральдычнай камісіі, парушае польскія гістарычныя геральдычныя традыцыі. Герб на думку экспертаў, нагадвае пра перыяд расійскай акупацыі і не адлюстроўвае польскай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Герб Беластока з арлом і Пагоняй зацвердзілі ў 1996 годзе. З тых часоў эксперты выказваюць сумневы ў яго адпаведнасці правілам геральдыкі і гістарычнай традыцыі. Пры спробах зацвердзіць якія-небудзь узнагароды з гэтым гербам міністэрская Геральдычная камісія адкідала гэтыя праекты. Таму з'явілася прапанова вярнуцца да герба часоў Яна Клеменса Браніцкага, які не выклікае пярэчанняў спецыялістаў. Ініцыятыва змяніць герб Беластока ўжо рабілася ў 2012 і 2018 гадах. Але тады гаррада гэтую ідэю не падтрымала.

«Праблема не ў гербе, а ў геральдычнай камісіі. Яны лічаць наш герб царскім, хоць ён быў зацверджаны пасля дэмакратычных пераменаў у Польшчы. Цяпер мы хочам вынесці гэтае пытанне на абмеркаванне і паглядзець, ці пагодзяцца на змену дэпутаты гарадской рады», — казаў у верасні прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі.

Камісія рэкамендавала вярнуць Беластоку герб з грыфонам, падараваны гораду каралём Аўгустам III. Аднак, нягледзячы на гэтую рэкамендацыю і падтрымку некаторых дэпутатаў канчатковае рашэнне аб змене герба было адкладзена. Праект пастановы аб пачатку працэдуры змены быў вернуты на дапрацоўку.

Агнешка Заброцка ад «Грамадзянскай кааліцыя» прапанавала спачатку стварыць адмысловую працоўную групу для ацэнкі наступстваў змены герба. Яна звярнула ўвагу на тое, што карэкціроўка сімволікі горада можа закрануць не толькі герб, але і іншыя элементы, такія як гарадскія сцягі, якія стылістычна звязаныя з гербам.

Каментары2

  • 01.10.2024
    Дзякуй Богу хапіла розуму . Таму што далей прыйшлося бы забараніць польскі герб " польскага арла " . На той падставе што ен таксама быў гербам ПНР - сацыялістычнай краінаы створаннай мацквой . Поунага сателіта руzzii .
  • Acab
    01.10.2024
    Спадарыня Ага, не перарабіцеся, каткі-галубкі, ў такой працоўнай камісыі.
    Спадзяюся, дарэчы, што незалежныя мэдыі, напр белсат і радыё рацыя, ўяўняць нам памеры заробкаў ўдзельнікаў гэтае камісыі.

«Ніхто не скажа пра гэта ўголас, але адзіная стратэгія на стале — зямля ў абмен на сяброўства Украіны ў НАТА»2

«Ніхто не скажа пра гэта ўголас, але адзіная стратэгія на стале — зямля ў абмен на сяброўства Украіны ў НАТА»

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка ўжо не першы раз загадаў выпусціць беларускі мабільнік. А чым скончыліся папярэднія спробы?3

Быў ксяндзом — стаў шматдзетным бацькам. Былы святар расказаў, што яго да гэтага падштурхнула3

На Беларусь нясе хмары пылу з прыкаспійскіх стэпаў

У Чачні расказваюць, як у згарэлым дашчэнту будынку ацалеў партрэт Кадырава3

На Новы год у Беларусі чакаецца яшчэ большы прыток расійскіх турыстаў4

«15 хвілін несці х**ню з разумным выглядам». Як у шклоўскай калоніі здымалі фільм пра палітвязняў з удзелам Лукшы5

«Праграмісты раней былі элітарнай кастай. Цяпер дапамагае ChatGPT». Інвестар пра будучыню IT9

Беларускія курцы могуць застацца без Camel і Monte Carlo1

Пры вяртанні з Польшчы беларус страціў больш за 100 тысяч еўра2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ніхто не скажа пра гэта ўголас, але адзіная стратэгія на стале — зямля ў абмен на сяброўства Украіны ў НАТА»2

«Ніхто не скажа пра гэта ўголас, але адзіная стратэгія на стале — зямля ў абмен на сяброўства Украіны ў НАТА»

Галоўнае
Усе навіны →