Грамадства33

Генпракуратура прызнала экстрэмісцкім сайт паслуг па легальным вызваленні ад вайсковай службы

Партал абвінавацілі ў тым, што ён перашкаджаў камплектаваць армію.

Фота: Мінабароны

Генпракуратура выявіла сайты, якія прапаноўвалі прызыўнікам легальную дапамогу па вызваленні ад службы ў войску.

Ведамства Андрэя Шведа абвінаваціла асобны партал у прапагандзе ўхілення ад вайсковага абавязку. На думку пракуратуры,

«інтэрнэт-пляцоўкі хавалі сваю дэструктыўную дзейнасць пад выглядам нібыта законнай прававой дапамогі прызыўнікам пры праходжанні імі мерапрыемстваў прызыву на тэрміновую вайсковую службу».

Прызыўнікам прапаноўваліся платныя паслугі па ўхіленні ад вайсковай службы па медыцынскіх, сямейных і іншых падставах. Аплата прымалася ў замежнай валюце і крыптавалюце.

У Генпракуратуры лічаць, што такія рэсурсы падштурхоўвалі прызыўнікоў да здзяйснення правапарушэнняў, звязаных з ухіленнем ад вайсковай службы, а таксама перашкаджалі законнай дзейнасці кампетэнтных органаў па камплектаванні асабовым складам Узброеных Сіл і іншых вайсковых фармаванняў.

У выніку суд прызнаў інфармацыю неназванага па імені інтэрнэт-рэсурсу экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Нагадаем, што Генпракуратура раней абмежавала доступ да сайта povestka.org. На партале было пазначана, што ён прапануе прапануе «легальныя рашэнні для прызыўнікоў і іх бацькоў».

Каментары3

  • Генадзь
    13.06.2024
    Чаго ўжо там саромецца? - надыйшоў час абвесціць артыкул у лукашэнкаўскай канстытуцыі пра існаванне правоў грамадзян экстрэмісцкім матэрыялам
  • Ёсік
    13.06.2024
    Не пі.дзіце, пракуроры, яны дапамагалі тым, у каго захворваньне, а вы.лядкі ваенкаматныя казалі, што прызыўнік годзен. У знаёмага ў сына каксартроз костак сьцягна - праблема. Годзен. А дапамаглі яны, пры тым, усе абследваньні ў дзяржустановах. Дык што яны не так зрабілі? Не далі скалечыць маладзёна?
  • Иван. Минск.
    13.06.2024
    Беларус! Коси от "армии таракана". Это не твоя армия в которой ты должен служить. Пусть дети ментов, вояк, прокуроров, чиновников и судей идут туда. Вам там не место.

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА16

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта я з’явіўся ў цэнтры Кіева, а не Пуцін». Байдэн падвёў міжнародныя вынікі свайго прэзідэнцкага тэрміну5

У Новай Баравой прадаюць кватэру па $5500 за метр. І гэта не памылка13

З чырвонай цаной атрымалася даражэй, чым са звычайнай. Мінчанка купіла шакаладкі і засмуцілася15

Ноччу ўкраінскія беспілотнікі атакавалі Тульскую, Саратаўскую, Арлоўскую, Растоўскую вобласці і Татарстан2

Кітай думае прадаць амерыканскі сегмент TikTok Ілану Маску2

Ветэрынара са Смілавічаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах. Яму пагражала да 12 гадоў калоніі

Паглядзіце, які прыгожы кот працуе ў МЗС Літвы і стаў сапраўднай зоркай ФОТА3

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?7

«Павінна стаяць калі і не ў першых, дык у шэрагах». Мукавозчык заклікаў творчую інтэлігенцыю публічна падтрымліваць рэпрэсіі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА16

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →