Грамадства11

Па ініцыятыве Генпракуратуры створаць рэестр для арганізатараў дзіцячага летняга адпачынку

У Беларусі распрацоўваюцца папраўкі ў заканадаўства, якія рэгулюе сферу адпачынку і забаў для дзяцей. Аказваць такія паслугі надалей змогуць толькі юрыдычныя асобы, уключаныя ў спецыяльны рэестр. Ініцыятарам зменаў у рэгуляванні дзіцячага адпачынку выступіла Генпракуратура.

Фота ілюстрацыйнае

Генпракуратура, правёўшы шматлікія праверкі ў летніх лагерах, выступіла з ініцыятывай узмацнення строгасці рэгулявання ў сферы дзіцячага адпачынку.

Мяркуючы па ўсім, цяпер так званыя «стыхійныя лагеры» будуць забароненыя, а ажыццяўляць гэтую дзейнасць змогуць толькі ўключаныя ў спецыяльны рэестр арганізацыі.

@nashaniva Пасля прыватных школ і садкоў узяліся і за лагеры? #беларусь #детскийлагерь #нашаніва #беларускаямова #беларусьновости ♬ Last Hope - Steve Ralph

«У гэты рэестр будуць уключаны толькі тыя юрыдычныя асобы, якія створаць усе ўмовы для бяспечнага знаходжання дзяцей», — пракаментаваў ініцыятыву намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай.

Асноўным патрабаваннем нібыта будзе забеспячэнне супрацьпажарнай бяспекі і санітарна-эпідэміялагічных нормаў. Але, як паказвае практыка, асобы, якія праводзілі ў прыватных дзіцячых лагерах праверкі, цікавіў таксама і ідэалагічны аспект. Так, у адным з лагераў на Лідчыне абурэнне выклікалі надпісы на англійскай і нямецкай мовах у пакоях, а таксама сцяжок Германіі.

Каментары1

  • Acab
    11.06.2024
    Акабчык маленькі мае доўгую памяць і моцна праз тое пакутуе.
    І вось зараз Акабчык падзеліцца болем зь любым чытачом.
    Год 6-8 таму на найвялікшым тады інфапартале з камэнтарамі і падабайкамі выйшла навіна пра загадчыцу дзіцячага садка, якая выкрала ў маці дзіцё, і маці якая ў адказ дала загадчыцы праміж рог.
    Я распавёў, ўсе істотныя моманты, а цяпер перакажу з момантамі, якія збіваюць з праўнага тропу, якія пазначыў партал (які, звычайна, перапісаў міліцэйскую справаздачу). Загадчыцы дзіцячага садка данесьці, што маці аднаго зь дзяцей, якія былі тады ў садку, на падворку жлукціць гарэлку. Калі маці прыйшла па дзіцё, загадчыца, згодна з Ўсемагутнай Інструкцыяй, дзіцё не аддала, атрымала паміж рог, прыехала міліцыя, ну і пералічаныя патэнцыйныя пякельныя пэнітэнцыарныя кары за сапраўднае мацярынства.
    Чаго б я табе, любы чытачэ, пераказваў, каб ня твае тады чытацкія рэакцыі. Так вось (яны ў цябе і цяпер такія ж, я пэўны) адсоткаў з 60 на баку кіднэпэркі, інструкцыі, даносаў, адбіраць дзяцей хто жлукча гарэлку, закон, міліцыя.
    Прызнала тады Вясна зімалетавосень зьняволеную праз абарону дзіцяці маці палітзьняволенай?
    І вось пракуратура ўжо за вас ня толькі вашыя дзеткі ў школы, на зьмест якіх вы ўплываеце прыкладна ніяк (ёсьць, магчымымэханізм ўплыву, але ня зараз). Яшчэ і вакацыі вам загадчыца дзіцячага садка пляную (вой, ну з пракурорам гэта розныя гатункі... не, аднолькавыя)
    Ты, любы чытачэ, галасаваў не ў дваццатым, а тады, ў 16 ці 18, ня памятаю. Ты і зараз прагаласуеш ў такой жа прапорцыі за кіднэпінг ад п янай маці. І часацьмеш патыліцу, што ў цьвярозай Лосікавай забіраюць. Ты рогам ўпрэсься за дзяржаўныя дзіцячыя садкі, летнікі і каб малако дармовае, якое скасавала спадарыня Тэтчэрава, вярнуць ў школы.
    Я баюся цябе, любы чытачэ

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак28

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі назвалі вуліцу ў гонар дэсанта, які праваліў сваю аперацыю8

«Мір дзякуючы сіле магчымы!» Зяленскі ў Парыжы сустрэўся з Трампам і Макронам11

«Гэта, магчыма, найлепшае, што можа з імі здарыцца». Трамп пракаментаваў крах расійскай палітыкі ў Сірыі16

«Панікі няма. Ворагі хлусяць». Як асадаўская прапаганда рэагуе на перспектыву падзення ўласнага рэжыму ў Сірыі1

Паўстанцы ў Сірыі ўзялі Пальміру, штурмуюць Хомс, увайшлі ў Дамаск. Дзе Асад — невядома17

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным37

Наступленнем паўстанцаў у Сірыі кіруе Абу Махамед аль-Джулані. Хто ён такі і чаму яго лічаць прагрэсіўным джыхадзістам?7

Вядомы IT-інвестар патлумачыў, чаму ў Польшчы няма свайго EPAM і чым крутыя Мікада і Мельнічак6

«Толькі бізнэс, нічога палітычнага». Еўрапейскія бізнэсмены прыглядаюцца да падсанкцыйнай Беларусі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак28

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Галоўнае
Усе навіны →