Амерыканскі мільярдэр і 45-ы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп далучыўся да тыктоку, які належыць кітайскаму тэхналагічнаму гіганту ByteDance. Трамп спрабаваў забараніць платформу, калі быў прэзідэнтам ЗША.
Трамп апублікаваў сваё першае відэа ў тыктоку ў суботу ўвечары. Ён сабраў ужо больш за 700 тысяч падпісчыкаў.
Спроба Трампа забараніць TikTok у 2020 годзе была заблакаваная судамі. У сакавіку 2024 года ён заявіў, што платформа ўяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў закон, які забараняе TikTok у ЗША, калі кітайская кампанія ByteDance не прадасць сацсетку на працягу года.
TikTok і кітайская кампанія ByteDance выдаткавалі ў гэтым годзе 7 мільёнаў долараў, каб паспрабаваць перашкодзіць ураду ЗША забараніць сацыяльную сетку ў краіне, піша «Эканамічная праўда».
Каментары
Але ня ведаю куды, можа сумяшчаць пасады ў эўра вярхоўным савеце і нацыянальныміканвэнце рэспублікі беларусь? Дэмакратыя дала мне роўныя з ўсіма правы, якія дадаткова талеруюць гендэрныя, нацыянальныя і прафэсыйныя квоты, пакіраваць іншымі.
Дайце параду, чытачы, кім стаць Ген Сакратаром КПСС ці ААН ўсё ж такі?