Вайна77

Зяленскі са спаленай друкарні ў Харкаве звярнуўся да свету

Уладзімір Зяленскі з Харкава запісаў зварот да лідараў свету, каб тыя дапамаглі ўсталяваць сапраўдны мір, а не перапынак паміж ударамі.

«Для іх гэта задавальненне — спальваць. Мы ўсе ведаем, з кім маем справу. Расіяй кіруюць людзі, якія хочуць зрабіць нормай спальваць жыццё, разбураць гарады і вёскі, падзяляць народы і сціраць нацыянальныя межы вайной. 

Няма нацыі, якая здольная спыніць такую вайну толькі сваімі намаганнямі. Патрабуецца ўдзел лідараў свету. 

Ці хоча Расія дыялогу? Украіна мае самы вялікі ў свеце досвед падману з боку Расеі на перамовах. Падману, які, у прыватнасці, быў прыкрыццём Расіі для падрыхтоўкі гэтай вайны. І менавіта таму патрэбныя глабальныя намаганні — саміт свету з удзелам лідараў, якіх Расіі не падмануць», — сказаў Зяленскі. 

Зяленскі дадаў, што Украіна мае пацверджанне ўдзелу ўжо больш за 80 дзяржаў. 

«Я звяртаюся да лідараў свету, якія пакуль што ў баку ад глабальных намаганняў па падрыхтоўцы саміту свету: да прэзідэнта Байдэна, лідара Злучаных Штатаў, да прэзідэнта Сі, лідара Кітая. Мы не хочам, каб, гэтак жа як гэтыя кнігі, згарэў Статут ААН. Спадзяюся, не хочаце і вы. Калі ласка, праявіце ваша лідарства ў набліжэнні міру — міру, а не паўзы паміж ударамі. 

Намаганні сусветнай большасці — гэта лепшая гарантыя выканання абавязацельстваў. Калі ласка, падтрымайце саміт свету сваім асабістым лідарствам і ўдзелам», — сказаў Зяленскі.

Саміт у Швейцарыі пройдзе 15-16 чэрвеня, а папярэднічаць яму будзе сустрэча лідараў краін G7 у Італіі.

@nashanivanews Беларус, які ваяваў на баку Расіі, загінуў пад Харкавам #лида #нашаніва #беларусь #харьков #войнавукраіне #белорусы #всрб ♬ DESTRUCTION - SCXR SOUL & NONTHENSE

Каментары7

  • 123
    26.05.2024
    Жані ты Ермака свайго. Не заходзяць ўжо твае відосы
  • Максим Дизайнер
    26.05.2024
    Да, а что там Меркель рассказывала?Минские были только отвлекающим маневром со стороны ЕС?Да, Володя?Но это другое?Врет и не краснеет.
  • Друкар
    26.05.2024
    А дзе лінія абароны?

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Дактары падазраюць сардэчны прыступ». Беларуса, які абвясціў галадоўку ў Літве, забрала хуткая7

Аршанскага чыноўніка, летась асуджанага за карупцыю, зноў заўважылі побач з кіраўнікамі2

У Мінску збіраюцца пашырыць вуліцу Максіма Багдановіча

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці24

60-гадовага псіхолага з вялікім стажам судзяць за «садзейнічанне экстрэмізму»5

Папулярная сербская спявачка выступіла на канцэрце без ніжняй бялізны37

Зірніце, як схуднеў былы дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа. Вось як гэта было2

Яшчэ адзін абмен палоннымі адбыўся на мяжы Беларусі і Украіны3

Качанава: Як кажуць нашы сябры, якія прыязджаюць да нас: «вы жывяце ў раі»17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →