Вайна44

Столтэнберг: Ва Украіны павінна быць права біць па Расіі заходняй зброяй

«Прыйшоў час, каб саюзнікі падумалі пра адмену некаторых абмежаванняў», — заявіў генеральны сакратар НАТА.

Енс Столтэнберг. Фота: Thierry Monasse / Getty Images

Краіны-партнёры Украіны павінны скасаваць забарону на выкарыстанне іх зброі для ўдараў па аб'ектах на тэрыторыі Расіі. Пра гэта заявіў кіраўнік НАІА Енс Столтэнберг у інтэрв'ю выданню The Economist, піша Расійская служба Радыё Свабода.

«Прыйшоў час, каб саюзнікі падумалі аб адмене некаторых абмежаванняў, якія яны наклалі на выкарыстанне зброі, ахвяраванай Украіне. Асабліва зараз, калі баявыя дзеянні ідуць на Харкаўшчыну, забарона Украіне выкарыстоўваць гэтую зброю супраць законных вайсковых цэляў на тэрыторыі Расіі вельмі ўскладняе яе абарону», — сказаў Столтэнберг.

Столтэнберг «добра ўсведамляе асіметрычную перавагу», якую Расія атрымлівае праз пазіцыю ЗША ў гэтым пытанні. Кіраўнік НАТА падкрэсліў, што расіяне будуць прадаўжаць атакаваць і дамагацца пэўных тэрытарыяльных дасягненняў у памежнай зоне нягледзячы на страты.

«Мы павінны памятаць, што гэта такое. Гэта захопніцкая вайна Расіі супраць Украіны. Украіна мае права абараняцца. І гэта ўключае ў сябе ўдары па цэлях на тэрыторыі Расіі», — сказаў Столтэнберг.

Каментары4

  • Андрусь
    25.05.2024
    Добрая мысля прыходзіць пасля... 
  • Наперад
    25.05.2024
    Замаўляю яшчэ больш знішчаных НПЗ на тэрыторыі расеі
  • Таоерасты загубяць свет.
    25.05.2024
    Черепахи, гэта толькі крок да розуму.
    Баязліўцы Захада не змяніліся і могуць вярнуць усё назад.

Украінцы адкінулі расіян ад Купянска

Украінцы адкінулі расіян ад Купянска

Усе навіны →
Усе навіны

«Мокры» фасад і перапланіроўка: як цяпер выглядае кінатэатр «Масква» ў цэнтры Мінска ФОТЫ

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента20

Жыхароў Гомельшчыны выклікаюць у пракуратуру, каб узяць абавязальніцтвы аб «належных паводзінах» падчас выбараў1

Улады Літвы не выключаюць тэракта на борце самалёта DHL, які ўпаў у Вільні

17-гадовая дзяўчына ў Расіі панесла есці свінням і загінула2

Сёння на таргах даляр падскочыў на чатыры капейкі

Хто прыдумаў ютуб-праграму «Гадзіннічак цікае»?3

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал1

Сярэдні заробак у кастрычніку вырас амаль на 50 рублёў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы адкінулі расіян ад Купянска

Украінцы адкінулі расіян ад Купянска

Галоўнае
Усе навіны →