Свет11

Столтэнберг: Нельга дапусціць залежнасці ад Кітая, як гэта раней было з Расіяй

Генеральны сакратар НАТА таксама кажа, Кітай павінен спыніць падтрымку Расіі ў вайне супраць Украіны, калі хоча мець добрыя адносіны з Захадам.

Енс Столтэнберг. Фота: Thierry Monasse / Getty Images

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў, што Захад не павінен дапусціць траплення ў залежнасць ад кітайскіх рэсурсаў, як гэта раней было з расійскімі нафтай і газам, ён таксама падкрэсліў, што Кітай павінен спыніць падтрымку РФ у вайне супраць Украіны, калі хоча мець добрыя адносіны з Захадам, піша «Еўрапейская праўда».

Столтэнберг кажа, што Расія крытычна мае патрэбу ў падтрымцы Кітая, які падсілкоўвае яе ваенна-прамысловы комплекс, пастаўляючы высокатэхналагічныя тавары, у прыватнасці, паўправаднікі.

«У мінулым годзе Расія імпартавала з Кітая 90% сваёй мікраэлектронікі, якая выкарыстоўваецца для вытворчасці ракет, танкаў і самалётаў. Кітай таксама працуе над тым, каб даць Расіі палепшаныя спадарожнікавыя магчымасці і здымкі», — кажа ён.

Ён таксама нагадаў, што Кітай заяўляў аб жаданні мець добрыя адносіны з Захадам.

Са слоў Столтэнберга, немагчыма «мець і тое, і іншае»: падсілкоўваць расійскую вайну і мець добрыя стасункі з Захадам.

Генеральны сакратар NATO таксама перасцярог заходніх саюзнікаў ад траплення ў такую ж залежнасць ад Кітая, як і ад Расіі.

«У мінулым мы здзейснілі памылку, патрапіўшы ў залежнасць ад расійскіх нафты і газу. Мы не павінны паўтараць гэтую памылку з Кітаем. Залежнасць ад яго грошай, сыравіны, тэхналогій робіць нас уразлівымі», — падкрэсліў Столтэнберг.

Каментары1

  • Mafkees
    26.04.2024
    Давно пора показать дикарям кто тут цивилизация,а кто дичь. Сами себе нарисовали красные линии,сами себе придумали что все люди братья и сами в это поверили,в то время как варвары лицемерно накапливали силы,подыгрывая наивным.
    Надеюсь что путен произвел фальстарт и что запад успеет назад индустриализоваться и вооружится,потому что настоящий прогрессивный глобализм может быть только при сильном западе,иначе погибель,потому что их всех слишком много.

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці затрыманняў і ператрусаў на мінулым тыдні8

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці затрыманняў і ператрусаў на мінулым тыдні

Усе навіны →
Усе навіны

На абноўленых картах Google выпадкова апублікавалі спадарожнікавыя здымкі вайсковых аб'ектаў Украіны7

Лідар гурта «Каста» расказаў пра здымкі кліпа з БТРамі ў Мінску і працу з Максам Каржом1

Даступныя крэдыты і сельгастэхніка робяць украінскую сельскую гаспадарку паспяховай

Пабывалі на прэм'еры спектакля «Ордэн белай мышы», дзе антыўтопія Арлова пераплялася з рэальнасцю6

Мікіта Мелказёраў шчыра расказаў пра свае адносіны з ню-мадэллю Лінай Цапавай30

«Забойцы, прэч!» Каралеўскую пару ў Іспаніі закідалі граззю3

На волю выйшаў культурны менеджар з Віцебска Уладзімір Булаўскі

Стаматолаг расказала пра распаўсюджаную памылку наконт малочных зубоў

Малдаўскіх выбаршчыкаў з Расіі вязуць галасаваць у Мінск аўтобусамі і самалётам6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці затрыманняў і ператрусаў на мінулым тыдні8

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці затрыманняў і ператрусаў на мінулым тыдні

Галоўнае
Усе навіны →