Здарэнні

Кур'ер пераканаў 87-гадовую мінчанку не перадаваць грошы на «лячэнне сваячкі»

Гісторыя пачалася традыцыйна: на хатні тэлефон пажылой жанчыне патэлефанавалі невядомыя.

Кур'ер выратаваў зберажэнні 87-гадовай мінчанкі, якая ледзь не стала ахвярай тэлефонных аферыстаў, паведамляе сталічная міліцыя.

У міліцыю звярнуліся сваякі пенсіянеркі, якую хацелі падмануць тэлефонныя махляры.На хатні тэлефон пажылой жанчыне патэлефанавалі невядомыя. Яны распавялі, што яе сваячка стала вінаватай у ДТЗ. Каб яе не прыцягнулі да адказнасці, неабходна было тэрмінова перадаць кур'еру 20 тыс. рублёў. Сабраўшы наяўныя, пенсіянерка стала чакаць пасыльнага.

Мінчук, які прыбыў на заказ, звярнуў увагу на раскіданыя па кватэры грошы і зразумеў, што ледзь не стаў звяном у ашуканскай схеме. Мужчына паведаміў пра гэта пажылой мінчанцы. Ён настойліва парэкамендаваў ёй завяршыць тэлефонную размову і звярнуцца ў міліцыю.

Мужчына растлумачыў, што знайшоў падпрацоўку ў адным з мэсэнджараў. Па ўказанні куратараў ён павінен быў забіраць наяўныя, якія грамадзяне нібыта хочуць перавесці ў крыптавалюту.

Каментары

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе знаходзіцца дом, які прадалі даражэй за ўсё ў кастрычніку1

Прагноз Шрайбмана: пасля выбараў рэпрэсіі зменшацца23

«А сэнс арандаваць кватэру?» Гісторыя беларускай пары, якая жыве ў аўтадоме і падарожнічае па Еўропе1

Каля берагоў Егіпта затанула судна з 31 турыстам. Ці былі там беларусы, невядома

«Мокры» фасад і перапланіроўка: як цяпер выглядае кінатэатр «Масква» ў цэнтры Мінска ФОТЫ

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента21

Жыхароў Гомельшчыны выклікаюць у пракуратуру, каб узяць абавязальніцтвы аб «належных паводзінах» падчас выбараў1

Улады Літвы не выключаюць тэракта на борце самалёта DHL, які ўпаў у Вільні

17-гадовая дзяўчына ў Расіі панесла есці свінням і загінула2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Галоўнае
Усе навіны →