Гісторыкі ў выгнанні стварылі Беларускі інстытут публічнай гісторыі
Пра стварэнне новай арганізацыі паведамілі ў яе свежаствораным тэлеграм-канале.
Галоўнай мэтай стварэння інстытута заяўляецца падтрыманне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, стварэнне погляду на мінулае без аўтарытарных і ідэалагічных установак, захаванне памяці пра трагічныя перыяды гісторыі Беларусі, фармуляванне бачання на складаныя і неадназначныя тэмы гісторыі нашай краіны, а таксама папулярызацыя і прасоўванне нацыянальнага гістарычнага наратыву ў Беларусі і на міжнародным узроўні.
Узначальваюць інстытут акадэмічны дырэктар, кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі і старшыня праўлення, журналіст, даследчык сталінскіх рэпрэсій Ігар Станкевіч. Таксама ў склад інстытута ўваходзіць шэраг вядомых спецыялістаў у галіне гісторыі.
У створаным тэлеграм-канале плануецца публікаваць каментары гісторыкаў і экспертаў па актуальных падзеях у сферы палітыкі памяці і гістарычнай палітыкі ў Беларусі, апавядаць пра цікавыя імпрэзы і анансаваць найбольш важныя падзеі, звязаныя з беларускай гісторыяй.
Каментары