Хлопчык зламаў пазваночнік у батутным цэнтры ў Мінску. Аднак дабіцца кампенсацыі ў судзе не ўдалося, вось чаму
Дзевяцігадовы хлопчык зламаў пазваночнік у сталічным батутным парку Hero Park. Бацькі пайшлі ў суд, аднак не змаглі дабіцца кампенсацыі ад адміністрацыі парку забаў, распавёў тэлеканал АНТ.
Міраслаў хацеў адсвяткаваць свой дзявяты дзень нараджэння на батутах. У батутным парку Hero Park на праспекце Дзяржынскага ён быў пад наглядам бацькоў. У час скачку з вышыні ў паралонавую яму ён пашкодзіў спіну.
МРТ паказала адразу некалькі зламаных пазванкоў.
Судовае разбіральніцтва скончылася не на карысць гэтай сямʼі: бацькі перад сеансам ставяць подпіс аб сваёй адказнасці за дзіця. Персанал парка запэўнівае, што ўсе горкі і батуты рэгулярна праходзяць тэхабслугоўванне, а за дзецьмі на арэне сочаць трэнеры і папярэджваюць, што нельга скакаць з вялікай вышыні.
Траўматолаг-артапед Андрэй Ярашэвіч распавёў, што дзеці і падлеткі нярэдка атрымліваюць на батуце траўмы, у тым ліку канечнасцей і паяснічнага аддзела пазваночніка.
— Практычна кожнае трэцяе дзіця з батутнага цэнтра прыязджае да нас з той ці іншай ступенню пашкоджання пазваночніка, — распавёў медык.
Каментары
Вчера девочка во дворе руку в скамейку засунула и застряла. Скамейки запретить? А если в трубу отопления засунет - трубы отопления спилить и запретить? Ещё надо дома выше двух этажей снести. Тоже дети из окон периодически падают. Машины запретить - дети под машины попадают регулярно.
Итого: ваш дом снести, представляет опасность падения для детей, вашу машину ликвидировать - под нее в любой момент может попасть ребёнок.