Яшчэ адзін з беларускіх банкаў запусціў выдачу крэдытаў па QR-кодзе
Можна атрымаць крэдыт да 15 тысяч рублёў.
ВТБ (Беларусь) запусціў выдачу экспрэс-крэдытаў на набыццё тавараў з выкарыстаннем QR-коду. Аформіць крэдыт на суму да 15 тысяч рублёў можна ў інтэрнэт-банку або дадатку VTB mBank, паведамляецца на сайце банка.
Сэрвіс працуе ў 20 крамах-партнёрах і будзе працягваць развівацца.
У рамках прапановы даступная растэрміноўка да 6 месяцаў або крэдыт да 5 гадоў. Для набыцця тавару ў крэдыт або растэрміноўку неабходна атрымаць у кансультанта крамы спецыяльны QR-код і адсканаваць яго ў анлайн-банку, выбраўшы пры афармленні «экспрэс-крэдыт па QR-кодзе».
Пасля гэтага застанецца запоўніць заяўку і дачакацца ўхвалення. Для афармлення патрабуецца толькі пашпарт, а рашэнне прымаецца за некалькі хвілін.
Раней аналагічныя крэдыты стаў выдаваць Беларусбанк.
Каментары