Беларускія вайскоўцы бяруць удзел у антытэрарыстычных вучэннях у Іране
Вучэнні праходзяць у Тэгеране.
Беларускія вайскоўцы бяруць удзел у антытэрарыстычных вучэннях у Тэгеране, паведаміла Мінабароны.
Беларуская дэлегацыя на чале з начальнікам Галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных сіл генерал-маёрам Аляксандрам Басам удзельнічае ў камандна-штабных вучэннях «Пояс бяспекі 2024», якія праходзяць у Тэгеране.
У Мінабароны адзначылі, што ў рамках гэтых вучэнняў беларускія вайскоўцы разам з іранскімі адпрацоўваюць пытанні, звязаныя з барацьбой з тэрарыстычнымі фарміраваннямі.
Каментары